Вы тут

У Германіі каранавірусам з Кітая заразіліся яшчэ тры чалавекі


У Баварыі яшчэ тры чалавекі заразіліся новым каранавірусам 2019-nCoV з Кітая, паведамляе DW.


Яны таксама з'яўляюцца супрацоўнікамі кампаніі Webasto з акругі Штарнберг, у якой працуе і першы хворы на новую пнеўманію у Германіі, паведаміў прадстаўнік зямельнага Міністэрства аховы здароўя ў Мюнхене.

"Тры новыя пацыенты змешчаныя ў мюнхенскую клініку ў Швабінгу. Там яны ізаляваныя, і ім аказваецца медыцынская дапамога", - заявілі ў міністэрстве. Яшчэ некалькі чалавек, якія кантактавалі з хворымі, у цяперашні час праходзяць праверку на наяўнасць у іх арганізме каранавіруса.

Кампанія Webasto прыняла рашэнне зачыніць сваю штаб-кватэру ў Штакдорфе блізу Мюнхена да нядзелі, 2 лютага. Раней кампанія адмяніла камандзіроўкі ў Кітай і назад на бліжэйшыя два тыдні. Усяго ў Webasto працуюць 13 тысяч чалавек, каля тысячы з іх - у Штакдорфе.

Прэв'ю: El Comercio

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?