Вы тут

Калядоўшчыкі ў Неапалі


Раство, Новы год, Каляды… Зімовыя святы, традыцыйныя ў беларускіх гарадах і вёсках, шануюць і беларусы ў Неапалі


Таццяна Пумпулева з Казой

Пішу з затрымкай, бо за ўсімі клопатамі часу не было зусім. Раство, Новы год, Калядкі, нарэшце, адсвяткавалі. Зрабілі ўсё як мае быць — то можна й адпачыць.

Актывісты Асацыяцыі “Bellarus” у Неапалі зладзілі прыгожае свята для дзяцей 5‑га студзеня. Такая ў нас завядзёнка, і ўжо 9 гадоў запар. Чакаюць свята як дзеці, так і дарослыя! Ды й не зразумець, хто болей святу рады: ці то мы самі, акунаючыся Каляднай парою ў чароўную раку бесклапотнага дзяцінства, ці то дзеці, якім традыцыі продкаў перадаем. Дарэчы, ужо другі год гэтае дзівоснае свята, якое называем “Беларусь — дзецям!”, фінансава падтрымлівае Міністэрства замежных спраў Беларусі. Дзяцей на ім заўжды шмат, яны з нецярпеннем чакаюць і Дзеда Мароза з унучкай-Снягуркай ды падарункамі, і вясёлыя гульні, карагоды. А бачылі б вы, як бацькі святу рады!

Прадстаўнікі муніцыпалітэта Неапаля ў нас цікавіліся: ці будзем гэтым разам свята прыгожае дзецям ладзіць? А як жа! Будзем! Дык мэр горада спецыяльна да нас на свята накіраваў са сваімі пажаданнямі-віншаваннямі прэзідэнта муніцыпальнага Савета Аляксандра Фучыта. Усе падрабязнасці-чараўніцтвы, якія мы ў Неапалі тварылі, апісваць не стану. Скажу толькі: свята, як заўсёды, на славу ўдалося!

 

Потым на Раство — па праваслаўным календары — мы ў сваім цесным коле паядналіся, павіншаваліcя, пасмяяліcя ад душы, за сталом пасядзелі ды родныя песні паспявалі. А потым яшчэ правялі беларускія Каляды ў Казерце, мікрараёне горада. Спадабаліся беларусы ўсім, нават падзяку нам там уручылі. То ж і мы рады: бо ўсё роўна як доўг свой продкам, караням нашым родным сплацілі. На душы так добра, так спакойна!.. Нельга забываць традыцыі, у якіх мы самі ўзгадаваныя, з якімі ўзраслі пад бацькоўскай апекай. Мы і ў школе нашай дзеткам патлумачылі, што за свята Каляды, і пакалядавалі трошкі з імі! Каму цікава — паглядзіце нашы Калядкі на старонцы Асацыяцыі “Bellarus” у Фэйсбуку. Шмат працы было, але й радасці ў душы — пабольшала! Яшчэ раз пераканаліся: карані нашы нам cілу даюць, жыць дапамагаюць.

Таццяна Пумпулева, кіраўніца Асацыяцыі “Bellarus” у Неапалі

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.