Вы тут

Тэлеканалу "Беларусь 24" спаўняецца 15 год


Упершыню міжнародны спадарожнікавы канал Белтэлерадыёкампаніі выйшаў у эфір 1 лютага 2005 года. З тых часоў вяшчанне не спынялася ні на хвіліну: 24 гадзіны за суткі, 7 дзён на тыдзень тэлеканал распавядае аб жыцці сучаснай Беларусі. А сваіх гледачоў ён знайшоў у больш як 100 краінах свету, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.


Зараз сетка вяшчання "Беларусь 24" змяшчае дзясяткі праектаў. У іх ліку - аналітычныя агляды, аўтарскія праграмы, эксклюзіўныя кінапаказы і анлайн-трансляцыі найважнейшых падзей рэспублікі. Эфір тэлеканала грунтуецца не толькі на іх, але і на лепшых праграмах тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі і Агенцтва тэлевізійных навін, а таксама перадачах іншых нацыянальных каналаў краіны. Вячэрнія выпускі інфармацыйных праграм суправаджаюцца субцітрамі на англійскай мове.

«Мы не стаім на месцы, пастаянна развіваемся, фармат эфіру абнаўляем штогод, але нашы прынцыпы застаюцца нязменнымі: інфармацыя павінна быць актуальнай і аб'ектыўнай, дакладнай і своечасовай, – адзначае кіраўнік «Беларусь 24» Аляксандр Мартыненка. – Сёння міжнародны канал галоўнага медыяхолдынга краіны распаўсюджваецца ў пакетах платнага ТБ  праз аператараў спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, у IPTV-сетках і на OTT-платформах. У зоне ўпэўненага прыёму сігналу – Расія, Украіна, краіны СНД, Еўропа, ЗША і Канада. Усяго больш за 100 краін. Але самае галоўнае – эфір тэлеканала даступны ў любым пункце свету, дзе ёсць падключэнне да сеткі інтэрнэт. Нават у Антарктыдзе наша палярная экспедыцыя атрымлівае навіны з Радзімы. Таму без перабольшання можна сказаць, што патэнцыяльная аўдыторыя нашага тэлеканала – гэта ўвесь зямны шар».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».