Вы тут

Беларусь сфармавала групу медыкаў, якіх плануюць накіраваць у Кітай для вывучэння каранавіруса


Беларусь сфармавала групу медыкаў, якіх плануюць накіраваць у Кітай для вывучэння каранавіруса. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, інфармуе БЕЛТА.


"Кіраўнік дзяржавы даручыў прапрацаваць пытанне выезду кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вядучых экспертаў Беларусі ў Кітай для ацэнкі сітуацыі і абмену думкамі. На сённяшні момант вірус досыць не вывучаны. У нашых спецыялістаў ёсць вельмі вялікі вопыт барацьбы з інфекцыйнымі захворваннямі, і мы ўзгадняем пытанне для таго, каб абмяняцца думкамі, вызначыць найбольш перспектыўныя меры прафілактыкі і лячэння ўскладненняў гэтай інфекцыі ", - распавёў Уладзімір Каранік.

Паводле яго слоў, такое супрацоўніцтва карысна як для кітайскага боку, так і для беларускага. "Мы ўзгадняем, каб гэты візіт быў найбольш прадуктыўны. Гэта значыць, ён адбудзецца, калі ў іх будзе неабходны аб'ём інфармацыі і іх эксперты будуць гатовыя да абмену думкамі. У нас група экспертаў сфармаваная. Як толькі будзе прынята рашэнне, што сустрэча мэтазгодная, час прыйшоў, на чале са мной гэтая група вылеціць", - заявіў міністр.

Беларусь сёння накіруе ў Пекін гуманітарны груз (усяго каля 20 т лекаў і медыцынскіх вырабаў), каб дапамагчы кітайскім партнёрам справіцца з успышкай віруса. Уладзімір Каранік распавёў, што груз фармаваўся ў адпаведнасці з запытамі Кітая.

Міністр падкрэсліў, што ніхто не сумняваецца ў здольнасці КНР кантраляваць сітуацыю, але цяпер усё рэсурсы сканцэнтраваныя ў найбольш небяспечных раёнах. З-за гэтага ў іншых рэгіёнах, у тым ліку на фоне панічных настрояў, можа узнікаць ажыятаж на некаторыя лекі або медыцынскія вырабы. "Таму любая дапамога і рэзервы, якія маюцца ў распараджэнні кітайскага Міністэрства аховы здароўя, будуць запатрабаваныя", - лічыць Уладзімір Каранік.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».