Вы тут

У Віцебску адбыўся крэатон для старшакласнікаў


У сталіцы самага вядомага фэсту на постсавецкай прасторы «Славянскі базар у Віцебску», на радзіме Марка Шагала, адбыўся крэатон для старшакласнікаў. Хлопцы і дзяўчаты ў камандах думалі-гадалі, як завабіць моладзь у музеі і наогул выклікаць інтарэс да культуры.

Мерапрыемства адбылося ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMіnsk.


Дарэчы, стваральнікі крэатону былі прыемна здзіўлены вялікай колькасцю ўдзельнікаў. У выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва літаральна было цесна 130 школьнікам з абласнога цэнтра, Полацка, Наваполацка, Оршы, а таксама з Маладзечна і Мінска.

Фармат мерапрыемства адразу спадабаўся яго галоўным героям. Яны паглядзелі невялічкія фільмы з аповедамі славутых людзей пра тое, як тыя бралі ўдзел у праектах у сферы культуры. У наш час моладзь мае шанц нават у школьныя гады заявіць пра сябе на ўвесь свет. Дзеля гэтага крэатыўная каманда кампаніі А1 і ажыццяўляе задуманае.

Школьнікі вельмі ўважліва слухалі выступленні экспертаў — асабліва Андрэя Духоўнікава, дырэктара Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва. Нядаўна ён быў удастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне». Віншуючы ўдзельнікаў крэатону, спікер запрасіў усіх бясплатна наведаць музейную ўстанову на вуліцы М. Шагала. Кожны госць горада проста павінен прыйсці ў будынак, дзе працавалі Шагал, Малевіч, Лісіцкі. Менавіта ў тых сценах, якія цудам захаваліся падчас вайны, нараджалася новае мастацтва, дзякуючы якому правінцыйны Віцебск калісьці стаў сталіцай авангарду. У складзе музейнай установы ёсць яшчэ адзін помнік архітэктуры — на вуліцы Талстога. Там прастора бясплатна перадаецца творчым людзям пад рэалізацыю іх мастацкіх ідэй. Несумненна, гэты факт вельмі блізкі да ідэі крэатону.

Усе прапанаваныя школьнікамі ідэі разглядалі мясцовыя эксперты па вызначаных тэмах, прадстаўнікі кампаніі А1 і акадэмічнай супольнасці. Яны звярталі ўвагу на крэатыўнасць і навізну прапаноў, арыгінальнасць і нестандартнасць вырашэння пастаўленых пытанняў, рэалістычнасць задум і магчымасць іх увасаблення, а таксама паспяховасць прэзентацыі. Каманды з самымі ўдалымі і цікавымі ідэямі атрымалі падарункі, а ўсе выступоўцы — карысныя парады ды каментарыі ад экспертаў.

А журналісты, літаральна як да зорак мастацтва, займалі чэргі, каб пагутарыць з пераможцамі віцебскай часткі крэатону.

У прыватнасці, мясцовая школьніца Насця Шчаглова расказала, што задумка яе каманды — выкарыстоўваць галаграмы падчас экскурсій. І чаму б маладым музейным валанцёрам не вадзіць па залах равеснікаў? Наогул, было б вельмі здорава, каб у Беларусі з'явіўся музей мемаў! Моладзь і дзеці дакладна б захацелі туды схадзіць.

А мінчанін Назар Ягораў упэўнены, што трэба ўвекавечыць памяць Кастуся Каліноўскага і іншых нашых славутых землякоў, каб іх імёны насілі станцыі метро, вуліцы і паркі ў цэнтрах гарадоў.

Падобныя крэатоны пройдуць 1 лютага ў Магілёве («Першыя ідэі: інклюзія»), 15 лютага ў Гродне («Першыя ідэі: тэхналогіі») і 29 лютага ў Гомелі («Першыя ідэі: экалогія»).

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Яны атрымаюць круты прыз — іPhone Xs. А яшчэ гарантуецца, што пад кіраўніцтвам персанальнага ментара хлопцы і дзяўчаты прадставяць свае ідэі на маштабнай маладзёжнай канферэнцыі TEDxYouth@Mіnsk.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота дадзены арганізатарамі

Загаловак у газеце: Крэатон-культура

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.