Вы тут

У Лунінецкім раёне патрэбны дзіцячы кардыёлаг


Прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Лунінецкім раёне правёў памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль МАРКЕВІЧ. Пытанні ўздымаліся самыя розныя: ад праблем ЖКГ і выдзялення зямлі пад сельгасвытворчасць да работы ўстаноў медыцыны.


На прамую лінію да Памочніка прэзідэнта дазванілася сем чалавек, пры гэтым адзін званок паступіў з Драгічынскага раёна. Тамтэйшы заяўнік прасіў паспрыяць пашырэнню яго фермерскай гаспадаркі. Такі ж па змесце зварот быў і на асабістым прыёме, калі жыхар адной з вёсак выказаў жаданне развіваць сваю асабістую падсобную гаспадарку, і 72 соткі, якія ён мае на цяперашні час, аказаліся недастатковыя.

Жыхарка раёна ўзняла актуальную для многіх праблему: няма дзіцячага кардыёлага. Дзіця заяўніцы пасля аперацыі мае патрэбу ў пастаянных кансультацыях такога спецыяліста, таму сям'я вымушаная ехаць на прыём у іншыя гарады.

Усяго ж на асабістым прыёме разгледжана шэсць зваротаў, адзін з іх калектыўны. Апошні датычыўся дзейнасці гаражнага кааператыва. Заяўнікам парэкамендавалі ўнесці змены ў яго статут, тады спрэчныя пытанні было б лягчэй вырашыць. Жыхары вёскі Цна прасілі паспрыяць падвядзенню газу ў іх населены пункт. Гэтае пытанне патрабуе асобнага вывучэння для далейшага прыняцця рашэння.

Як паведаміла карэспандэнту «Звязды» начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян Лунінецкага райвыканкама Наталля ВАНЮК, па выніках разгляду зваротаў былі дадзеныя даручэнні адказным асобам выканкама, а ў некаторых выпадках грамадзяне атрымалі кансультацыю.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Прэв'ю: citymed.marimedia.ru

Загаловак у газеце: Па­трэб­ны дзі­ця­чы кар­ды­ё­лаг

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Якiя нашы звычкi шкодзяць здароўю i знiшчаюць iмунiтэт?

Мы ў жыццi шмат чаго робiм, што пагаршае наша здароўе — або адразу, або ў аддаленай перспектыве.

Эканоміка

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Прадукты для эфектыўнай энергіі: аксіяльны ветрагенератар, анодныя зазямляльнікі, керамзітапенабетон, паліўныя брыкеты

Пераможцы шостага конкурсу «Лідар энергаэфектыўнасці — 2020» сёлета ўдзельнічалі ў спаборніцтвах анлайн і гэтак жа атрымлівалі віншаванні. 

Культура

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

У Кіеве Уладзімір Караткевіч цудам выратаваўся ад аварыі і двойчы закахаўся

Горад, «дзе былі помнікі і прыгожыя будынкі, зялёныя бульвары і ціхія хаткі на ўскраінах, дзе быў нават універсітэт, а значыцца, існавала г