Вы тут

Ігар Сергеенка ўзяў удзел у V пленуме Цэнтральнага камітэта БРСМ


«БРСМ — гэта сур'ёзная кіраўніцкая школа. Вы не толькі ўзначальваеце абласныя, гарадскія, раённыя арганізацыі Саюза моладзі, але і ўжо з'яўляецеся рэзервам для органаў выканаўчай улады, іншых структур. У гэтай сувязі БРСМ неабходна ўдзяляць больш сур'ёзную ўвагу падрыхтоўцы і навучанню кадраў. У шэрагах арганізацыі павінна быць сапраўды найбольш актыўная і перадавая частка нашай моладзі», — перадае словы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта БелТА.


Як адзначыў Ігар Сергеенка, з часоў заснавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі дзяржава і Прэзідэнт падтрымлівалі ініцыятывы аб'яднання. Вельмі важна, каб арганізацыя працягвала эфектыўна працаваць і сваімі справамі апраўдвала высокі давер. Па яго словах, сёння асаблівую ўвагу БРСМ трэба ўдзяліць рабочай моладзі на прадпрыемствах і ў сельскай мясцовасці.

Ігар Сергеенка падкрэсліў, што БРСМ — пераемнік камсамола Беларусі і ўсё пазітыўнае, што было ў апошнім, трэба працягваць браць на ўзбраенне.

Загаловак у газеце: Сур'ёзная кіраўніцкая школа

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.