Вы тут

«Бе­ла­русь. Bеlаrus» — 90 га­доў!


Юбілей выдання рэдакцыйны калектыў часопіса і госці адзначылі ў фармаце круглага стала. Ад імя міністра інфармацыі Аляксандра КАРЛЮКЕВІЧА дырэктар і галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел СУХАРУКАЎ уручыў узнагароды супрацоўнікам рэдакцыі за добрасумленную журналісцкую працу.


Саветнік Пасольства Узбекістана ў Рэспубліцы Беларусь Даніяр АБІДАЎ расказаў, што супрацоўніцтва часопіса з яго краінай ідзе безупынна, на старонках «Беларусь. Bеlаrus» актыўна асвятляюцца падзеі культуры, узаемавыгадныя адносіны паміж абедзвюма дзяржавамі. Павіншаваў з юбілеем гучнымі песнямі і гарэзлівымі танцамі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны ансамбль «Дударыкі» пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя РОВЕНСКАГА, яго ўдзельнікі падзякавалі рэдакцыйнаму калектыву за тое, што часопіс далучае шматлікую чытацкую аўдыторыю да беларускай мовы.

— Мы пішам пра сучасную, інтэлектуальную, прыгожую, з высокім узроўнем культуры Беларусь. Пра людзей, якія валодаюць велізарным патэнцыялам добразычлівасці і таленавітасці, — падзялілася адказны сакратар выдання Валянціна ЖДАНОВІЧ. —  У тым, што «Беларусь. Bеlаrus» — часопіс іміджавы, сумнявацца не выпадае. Ён выходзіць для замежнай аўдыторыі, а таксама арыентаваны на тых, хто адчувае моцную сувязь з Радзімай, не жывучы ў ёй.

Галоўны рэдактар «Беларусь. Bеlаrus» Віктар ХАРКОЎ нагадаў, што ў свой час у часопісе друкаваліся Якуб Колас, Янка Брыль, Максім Танк, Іван Мележ, а першым рэдактарам быў Міхась Чарот. «Як раней рэдакцыя выконвала свае задачы, так і сёння мы імкнёмся сваім невялікім калектывам ствараць цікавае выданне».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.