Вы тут

Мікалай Снапкоў прызначаны паслом Беларусі ў Кітаі


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Яго пасаду зойме дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валерый Бельскі. Намеснікам кіруючага справамі Прэзідэнта назначаны Генадзь Богдан, а дырэктарам Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта — Ігар Кудрэвіч.


Сёння Прэзідэнт узгадніў на пасады старшыні Віцебскага гарвыканкама Вадзіма Заранкіна, кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста Андрэя Філановіча, намеснікаў міністра прамысловасці Дзмітрыя Харытончыка і Андрэя Буйневіча. Кандыдатуры Аляксея Рымашэўскага і Дзмітрыя Сакалоўскага ўзгоднены генеральнымі дырэктарамі ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» і ЗАТ «Атлант» адпаведна. Па ўзгадненні Аляксандра Лукашэнкі рэктарам «Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава» стане Валянціна Багатырова, дырэктарам Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму — Ірына Варановіч, членам Мінскага аблвыканкама — Андрэй Ліс.


«Віцебшчыне трэба асабліва напружвацца»

Першымі Прэзідэнт узгадніў на пасады прадстаўнікоў рэгіянальнай улады — старшыню Віцебскага гарвыканкама Вадзіма Заранкіна, кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста Андрэя Філановіча. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абодва дзяржаўныя служачыя прызначаюцца ў розныя, але вельмі важныя для краіны гарады.

Па яго словах, у Віцебску знайшлі свой дом прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцяў, таму гэты горад павінен застацца апорай талерантнасці. Прэзідэнт падкрэсліў, што горад з-за сваіх геаграфічных асаблівасцяў (знаходзіцца на халмістай мясцовасці) зручны для працы камунальных службаў.

Адзін з двух раёнаў Брэста атрымаў новага кіраўніка. У Маскоўскім раёне пражывае 2/3 гараджан, 242 тысячы брастаўчан. Для горада, які адзначыў свой міленіум, зрабілі ў мінулым годзе шмат. «Я мяркую, што мы ўсе аб’екты пабудавалі і больш-менш прывялі горад у парадак. Я казаў ужо старшыню аблвыканкама, што гэта вароты не толькі ў нашу краіну. Гэта вароты ва ўсю нашу Айчыну, былы Савецкі Саюз, таму трэба іх трымаць у парадку», — паведаміў лідар краіны.

Ён асабліва звярнуў увагу на няпросты для краіны 2020 год, падкрэсліўшы, што асабліва напружвацца трэба Віцебшчыне і цэнтральнаму гораду рэгіёна.


«Страты, звязаныя з Расіяй, мы павінны нівеляваць за кошт іншых кірункаў»

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў напраўляецца паслом у Кітай. Свае справы ён на працягу тыдня будзе перадаваць доктару эканамічных навук Валерыю Бельскаму.

Аляксандр Лукашэнка працу і кірункі дзейнасці на гэтых пасадах справамі ведае вельмі добра, таму што яны вельмі значныя для дзяржавы.

Асабліва Прэзідэнт адзначыў зыход з пасады Мікалая Снапкова, які добра ведае практычную працу ўрада. Менавіта таму, што ён таксама добра ведае і кіраўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі, яго накіравалі ў Паднябесную, якая з’яўляецца сур’ёзным прыярытэтам Беларусі ў міжнародным супрацоўніцтве.

«Мы ўсё больш і больш абапіраемся на дапамогу і падтрымку Кітая. Не толькі ў будаўніцтве перспектыўных прадпрыемстваў у нашай краіне, крэдытаванні, але і рынак Кітая адкрыты для нас настолькі, наколькі мы можам туды ўвайсці», — сказаў беларускі лідар.

Ён настроіў Мікалая Снапкова ажыццявіць прарыў на працягу працы ў Кітаі: «Гэта шчасце, што мы ў свой час правільна выбралі курс на сяброўства з Кітаем, калі Кітай не быў яшчэ такім, якім ён ёсць зараз, калі толькі ўставаў на ногі».

Кітай, Расія, Еўрапейскі саюз, Злучаныя Штаты Амерыкі — гэта краіны-гіганты, з якім за шчасце лічаць супрацоўніства любыя дзяржавы. Не выключэнне — і наша краіна з яе экспартаарыентаванай эканомікай.

«Усё астатняе ў нас у супрацоўніцтве з Кітаем, як і з іншымі краінамі — Расіяй, Еўрасаюзам і ЗША, у нас ёсць. Трэба гэты дом палітыка-дыпламатычны паставіць на трывалы фундамент», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Вялікую значнасць у будучай працы Валерыя Бельскага, па меркаванні Прэзідэнта, будуць мець яго экспертныя ацэнкі нарматыўна-прававых актаў, якія ўносяцца кіраўніку краіны. У Адміністрацыю Прэзідэнта з урада і іншых органаў паступаюць усе дакументы, накіраваныя на разгляд першай асобы дзяржавы. «І мыш не павінна прапаўзці. Ясна, аб чым ідзе размова. Трэба настройвацца на гэтую сур’ёзную працу,— канстатаваў лідар краіны. — Трэба будзе вельмі сур’ёзна планаваць пяцігодку. Ды і гэты год мы павінны вельмі сур’ёзна папрацаваць, каб пераадолець тыя негатыўныя з’вы, якія ёсць у эканоміцы, асабліва звязаныя з Расіяй. Страты мы павінны нівеляваць за кошт іншых кірункаў».

Значнага паляпшэння работы Аляксандр Лукашэнка чакае ад Кіраўніцтва справамі. Займацца гэтым будзе і новы намеснік кіруючага справамі Прэзідэнта Генадзь Богдан. Ад яго ён патрабаваў закрыць усе хвасты, калі яны ёсць на мінулай пасадзе дырэктара рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Беларусь-гандаль».

Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ўзначаліць Ігар Кудрэвіч. Шматлікія пытанні ўстановы былі замкнуты на лідары краіны, таму неўзабаве яе дзейнасць будзе зменена.

«Што я заўважыў гадоў 20 таму, калі прыйшлося гэта на сябе замкнуць, а можа нават і больш — гуманітарнай дзенасцю ў нас больш за ўсё займалася апазіцыя. І яны на працягу аднаго года сталі багатымі. Адкуль грошы? Сталі вывучаць, Камітэт дзяржбяспекі займаўся гэтым пытаннем. І аказалася, што гэта гуманітарная дапамога. І тады я ўзяў пад кантроль гэтае пытанне», — расказаў кіраўнік краіны.


«Я не хацеў бы, каб мне ўнеслі прапанову аб прыватызацыі Мінскага завода колавых цягачоў»

Аляксею Рымашэўскаму, новаму генеральнаму дырэктару ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў», Прэзідэнт паведаміў, што вельмі любіць гэта прадпрыемства, бо яго складаныя даручэнні яно вельмі хутка выканала — стварылі машыны, неабходныя нашай арміі і запатрабаваныя на міжнародных рынках.

«Гэта значыць, патэнцыял кампетэнцыі вельмі высокі. І я вельмі хацеў бы, каб вы захавалі іх. І зусім бы не хацеў, каб вы калісьці ўнеслі мне прапанову аб прыватызацыі гэтага прадпрыемства. У тым ліку замежнікамі, — адзначыў лідар краіны і падкрэсліў: — Вельмі цікавы завод з пункту гледжання навукаёмістасці. Вы навучыліся канкураваць. Шматлікія рэчы ствараеце такія, якія робяць дзве-тры краіны ў свеце. І мы павінны вытрымаць канкурэнцыю».

Будучыня «Атланта», суседа праз дарогу ад Палаца Незалежнасці, вельмі хвалюе Аляксандра Лукашэнку. «Кожны дзень, бываючы тут, у рэзідэнцыі Прэзідэнта, я гляджу на „Атлант“ і адразу ўспамінаю ўсе недахопы і хібы, якія ў вас ёсць», — сказаў лідар краіны і паабяцаў, што прыедзе ў хуткім часе на завод.

Канкурэнцыя, на яго думку, не з’яўляецца для рэальнага сектару нашай краіны апраўданнем: «Легкавых машын, грузавікоў і трактароў у свеце мора. І мы неяк канкуравалі раней, а сёння хтосьці рукі апусціў, у тым ліку і на „Атланце“. Таму думайце. Вы свой лёс звязалі з гэтым прадпрыемствам. Думайце, як мы будзем выходзіць з існуючага становішча».

Рэктару «Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава» Валянціне Багатыровай Прэзідэнт параіў скарыстацца магчымасцю і пры неабходнасці сёння звярнуцца да прадстаўнікоў вышэйшай улады з праблемамі ўстановы і падкрэсліў, што Віцебшчынай зараз займаецца ўся краіна.

Каментарый у тэму

«Прэзідэнт адзначыў, што Віцебск — адзін з самых тыповых слявянскіх гарадоў Беларусі. Ён шматнацыянальны, і тая талерантнасць, той дух, які жыве ў Віцебску, павінен захоўвацца, прымнажацца для таго, каб працаваць супольна на адзіны рэзультат, — расказаў старшыня Віцебскага гарвыканкама Вадзім Заранкін. — Літаральна на днях прайшла знакавая нарада па развіцці аграпрамысловага комплекса Віцебскай вобласці. Пастаўлены задачы перад кіраўніцтвам рэгіёна, у тым ліку ў выкананні гэтай праграмы, задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы, будзе ўдзельнічаць і горад Віцебск».

«Прэзідэнт даручыў узмацніць экспартна-аналітычнае забеспячэнне працы ўрада, іншых органаў, якія выпрацоўваюць рашэнні ў вобласці эканомікі. Гэтыя рашэнні павінны быць накіраваны на стымуляванне эканамічнага росту, узмацненне дабрабыту беларускага народа, павышэнне сацыяльнай абароненасці нашага насельніцтва і забеспячэнне далейшага прагрэсу нашай дзяржавы, устойлівага яе развіцця. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэтыя задачы пастаўлены ва ўмовах супярэчнасцяў, якія склаліся сёння на важным для нас кірунку, — гандлі энерганосьбітаў, якія займаюць важную долю ў знешнім гандлі і забяспечвае ў цэлым працаздольнасць нашай эканомікі», — адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Бельскі.

«Задача, як заўсёды, простая і глыбокая, вызначаная Прэзідэнтам, — высокі дом, высокага палітычнага ўзроўню ўзаемаадносін нашых паставіць на магутны фундамент глыбокага эканамічнага і гандлёвага супрацоўніцтва», — канстатаваў Мікалай Снапкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і дадаў, што Кітай эфектыўна пераадолее сітуацыю з эпідэміяй.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.

Палітыка

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Лукашэнка даручыў аказаць падтрымку выбаркамам і паклапаціцца аб забеспячэнні бяспекі іх працы

Пра гэта ён заявіў сёння на рабочай сустрэчы з Наталляй Качанавай і Віктарам Шэйманам.