Вы тут

У Брэсце ўрачыста адкрылі новы дзіцячы дом сямейнага тыпу


Гэта другі па ліку ў Ленінскім раёне дом. Ён узведзены на вуліцы Дуброўскай абласнога цэнтра. Бацькі Вольга і Сяргей БРУХ і дзевяць іх дзяцей прымалі гасцей, якія прыбылі на свята з віншаваннямі і падарункамі.


З ранку ў доме было поўна людзей, адчувалася напружанне, найбольш у асяродку дарослых. Дзеці ж паводзілі сябе спакойна, з задавальненнем ішлі на кантакт, паказвалі свае пакоі, новую мэблю, цацкі. Яны ўсяго два тыдні жывуць у новым доме, ідзе працэс адаптацыі да новых школы, садка, абстаноўкі і бацькоў.

Вольга і Сяргей маюць дваіх уласных дзяцей — адзінаццацігадовую Еву і паўтарагадовага Івана. Галава сям'і атрымаў педагагічную адукацыю, маці сямейства мае спецыяльнасць, звязаную са швейнай справай. Сужэнцы ўдзельнічалі ў конкурсе, прайшлі падрыхтоўку і сталі бацькамі вялікай сям'і. Цяпер тут выхоўваюцца пяцёра дзяцей з прозвішчам Савасцюк, а таксама сястрычкі Ангеліна і Вераніка Шакала.

Падчас урачыстага адкрыцця мама Вольга Вячаславаўна выказала намер акружыць дзяцей любоўю, клопатам і спадзяванне, што праз многа гадоў яны будуць ганарыцца сваёй вялікай і дружнай сям'ёй. Сяргей Аляксандравіч падтрымаў жонку, выразіў удзячнасць усім, хто ім дапамагаў на шляху да такога вялікага сямейнага дому, асобныя словы падзякі адрасаваў будаўнікам ААТ «Палессежылбуд».

Дырэктар ПМК-82 гэтай арганізацыі Аляксей МАРОЗАЎ агучыў агульны настрой усіх прысутных, калі пажадаў аддзелу адукацыі аб'яднаць у такіх сем'ях усіх дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, маме і тату — цярпення, добрых выхадных і няцяжкіх будняў, а дзецям — расці здаровымі і шчаслівымі.

А для гэтага будаўнікі зрабілі многае. Двухпавярховы дом плошчай 210 квадратных метраў атрымаўся светлы, прасторны, зручны. Бюджэту названы аб'ект абышоўся ў 394 тысячы рублёў.

Першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вадзім КРАЎЧУК, які прыйшоў павіншаваць сям'ю са знамянальнай падзеяй, паведаміў, што за сем гадоў у горадзе ўзведзена восем дамоў сямейнага тыпу, у якіх выхоўваецца 46 дзяцей. Акрамя таго, 199 хлопчыкаў і дзяўчынак растуць у апякунскіх сем'ях, 29 — у прыёмных. «Задача органаў улады, грамадскасці, дэпутатаў усіх узроўняў — стварыць гэтым дзецям камфортны і ўтульны асяродак, забяспечыць умовы для выхавання і развіцця», — адзначыў Вадзім Краўчук. Старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай КРАСОЎСКІ пажадаў бацькам вялікай сям'і выхоўваць дзяцей свядомымі і адказнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Каб з гадамі ганарыліся сваёй сям'ёй

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.