Вы тут

Што хвалюе жыхароў Шчучынскага раёна?


На мінулым тыдні старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч правёў прамую лінію і прыём грамадзян у Шчучыне, што на Гродзеншчыне. Акрамя гэтага сенатар сустрэўся з калектывам СШ № 2 і пазнаёміўся з работай дыспетчарскай службы мясцовай ЖКГ.


Разам з сенатарам у дыялогу з насельніцтвам удзельнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк, намеснікі старшыні райвыканкама.

Адно з пытанняў датычылася замацавання на заканадаўчым узроўні права на дапамогу па доглядзе інваліда 1-й групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту і патрабуе пастаяннага догляду, асобамі, старэйшымі за 65 гадоў — мужчынамі, за 60 гадоў — жанчынамі. Віктар Лісковіч растлумачыў, што Гродзенскім аблвыканкамам былі накіраваны прапановы ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб зменах існуючага заканадаўства. У выніку разгляду ініцыятыва мясцовай улады не была падтрымана. На думку сенатара, важна знайсці варыянты задавальнення абгрунтаваных пажаданняў грамадзян. Таму ў найбліжэйшы часу профільнае міністэрства будзе паўторна накіраваны запыт аб вырашэнні праблемы.

Намесніка старшыні райсавета ветэранаў Васіля Жукоўскага цікавіла, як будзе развівацца гарадскі пасёлак Астрыно, уключаны ў комплексную праграму па добраўпарадкаванні і развіцці малых населеных пунктаў. Падчас прыёму было адзначана, што сёлета плануецца зрабіць паглыбленне рэчышча ракі Астрынка, завяршаецца рамонт дахаў гарбальніцы, былога ўнівермага і пошты. У распрацоўцы знаходзіцца праектна-каштарысная дакументацыя па рамонце сярэдняй школы. У планах добраўпарадкаванне цэнтральнай часткі гарадскога пасёлка.

Мужчына таксама пацікавіўся ў сенатара, як будуць вырашацца пытанні фарміравання цэн на лекі, асабліва на замежныя. Віктар Лісковіч паведаміў, што ў парламенце разглядаецца новы законапраект, пасля прыняцця якога насельніцтва адчуе істотныя зрухі, і адбудзецца гэта сёлета.

Падводзячы вынікі дыялогу з насельніцтвам, старшыня профільнай камісіі адзначыў важнасць пастаяннага ўзаемадзеяння з людзьмі:

— Тут павінен дзейнічаць выяўляльны прынцып. Гэта дасць магчымасць даведвацца пра тыя пытанні і праблемы, якія іх хвалююць, аператыўна прымаць упраўленчыя рашэнні па іх выкананні. Звароты грамадзян — індыкатар работы органаў улады. У любой сітуацыі, нават крытычнай, трэба паставіць сябе на месца чалавека, паглядзець на праблему яго вачыма. Калі правільна выбудаваць работу ў гэтым кірунку, то звароты грамадзян паменшаюць у разы, — упэўнены сенатар. — Важна ведаць праблемы людзей, знаходзіць шляхі іх вырашэння і праўдзіва расказваць, што для гэтага робіцца.

Ён падкрэсліў, што розным галінам улады неабходна актыўна ўзаемадзейнічаць у вырашэнні людскіх пытанняў. Дэпутаты павінны прасоўваць інтарэсы выбаршчыкаў у розных структурах, спрыяць добраўпарадкаванню населеных пунктаў.

Па выніках прыёму грамадзян і прамой лініі ўсе агучаныя праблемы, просьбы і прапановы трапілі на кантроль. Дадзены адпаведныя даручэнні прадстаўнікам раённай улады, непасрэдным выканаўцам. На пытанні, узятыя на кантроль, грамадзянам дадуць пісьмовыя адказы ў замацаваныя заканадаўствам тэрміны.

У гэты ж дзень старшыня профільнай камісіі Савета Рэспублікі абмеркаваў з кіраўніцтвам раёна некаторыя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Шчучыншчыны. Пасля гэтага сенатар наведаў службу «Адно акно», зацікавіўся магчымасцю стварэння адзінага цэнтра адміністрацыйных паслуг. Ён падкрэсліў неабходнасць інфарматызацыі работы гэтай службы і яе электроннага ўзаемадзеяння з іншымі органамі і структурамі, якія рэагуюць на звароты, запыты і патрэбы насельніцтва.

На сустрэчы з калектывам СШ № 2 сенатар падняў пытанне аб новай сістэме аплаты працы бюджэтнікаў, папрасіў прысутных у зале агучыць сваё меркаванне. Педагогі таксама цікавіліся ў Віктара Лісковіча, якія змены ў Кодэксе аб адукацыі, ці плануюцца заканадаўчыя акты па льготных прафесійных пенсіях, як будзе праходзіць інтэграцыя выпускных экзаменаў і ЦТ. Наогул размова пайшла пра выхаванне дзяцей, якіх мы павінны рыхтаваць да жыцця, арыентаваць прафесійна і навучыць любіць сваю зямлю так, каб кожны, хто атрымаў дыплом, вяртаўся на сваю малую радзіму з жаданнем зрабіць яе яшчэ лепшай і прыгажэйшай.

Па матэрыялах шчучынскай раённай газеты «Дзянніца»

Загаловак у газеце: Звароты людзей — індыкатар работы ўлады

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.