Вы тут

Пампеа: ЗША гатовы забяспечыць Беларусь нафтай на 100%


Вытворцы энергарэсурсаў з Амерыкі гатовы забяспечыць Беларусь неабходнай нафтай на 100% па канкурэнтных цэнах. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.


Фота БЕЛТА

«Мы самы буйны вытворца энергарэсурсаў у свеце. І ўсё, што трэба вам — сказаць і звярнуцца да нас», — запэўніў Майкл Пампеа.

Візіт Майкла Пампеа ў Беларусь, па словах міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, — сведчанне інтэнсіфікацыі двухбаковага ўзаемадзеяння. Ён надасць імпульс працэсу паступовай нармалізацыі адносін. 

Як адзначыў Уладзімір Макей, размова госця з Прэзідэнтам прайшла ў атмасферы даверу і разумення. «Па шэрагу кірункаў падыходы і інтарэсы супадаюць або пераклікаюцца. Адзначана палітычная воля бакоў і далей развіваць двухбаковыя адносіны. Гэтаму будзе садзейнічаць вяртанне паслоў у сталіцы дзвюх краін пасля 12-гадовага перапынку», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Асаблівы акцэнт будзе рабіцца на супрацоўніцтве праваахоўных органаў краін дзеля рэгіянальнай бяспекі.

«У прыватнасці, адбыўся абмен меркаваннямі пра сітуацыю ў рэгіёне і аб перспектывах узаемадзеяння Беларусі з блокам НАТА»,- дадаў беларускі міністр.

Майкл Пампеа нагадаў, што ЗША ў 1991 годзе была адной з першых краін, якая прызнала незалежнасць Беларусі, і сёння таксама зыходзіць з гэтых пазіцый, спадзяецца на больш глыбокія адносіны.

Урад Беларусі падпісаў дагаворы з Міністэрствам абароны ЗША, ФРБ, Агенцтвам па барацьбе з гандлем наркотыкамі. «Гэта палепшыць сумесную работу ў такіх галінах, як бяспека межаў, кібербяспека, барацьбы з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Мы спадзяемся, што такое супрацоўніцтва пашырыцца ў бліжэйшы час. Мы таксама правялі доўгую размову аб эканамічных пытаннях», — расказаў Майкл Пампеа.

Размаўлялі за зачыненымі дзвярыма аб уступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, аб прагрэсе краіны ў дэмакратычных рэформах.

«Злучаныя Штаты Амерыкі вызначаюць прыярытэт у адносінах правоў чалавека, моцнага грамадства, свабоды прэсы ва ўсім свеце. І далейшы прагрэс у гэтых і іншых пытаннях — гэта адзіны спосаб зняцця санкцый», — звярнуў увагу дзяржсакратар ЗША.

Ён прывітаў дзейнасць нашай краіны ў папярэджанні антысемітызму ў свеце. 

«Вы не павінны паддавацца нейкай сіле, вы павінны вызначыць свае прыярытэты і акрэсліць, што будзе лепш для вас і для нашых узаемаадносін», — завяршыў Майкл Пампеа.

Майкл Пампеа таксама абмеркаваў з Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Макеем урэгуляванне канфлікту ва Украіне.

«Мы ўдзельнічаем актыўна ў забеспячэнні адпаведнага, правільнага выхаду ( з канфлікту — Зв.). Тут таксама прайшлі сустрэчы ў Нармандскім фармаце. Гэта якраз тое пытанне, у якім неабходна ўдзельнічаць усёй Еўропе, усяму свету, — сказаў Майкл Пампеа.- У выніку Расія, Украіна павінны самі вырашыць гэта пытанне»

Фота БЕЛТА.

Уладзімір Макей чарговы раз агучыў беларускую пазіцыю па Украіне, адзначыўшы, што Беларусь будзе рабіць усё, каб хутчэй скончыўся крызіс: 

«Мы падтрымліваем любыя фарматы (у тым ліку з удзелам ЗША), калі яны толькі дапамогуць у вырашэнні крызісу ва Украіне».


«Дыпламатычныя адносіны палепшыліся - гэта карысна для ЗША і Беларусі»

Прадстаўнік амерыканскай прэсы запытаў пра назначэнне паслоў і зняцце санкцый.

«Мы будзем разглядаць, якія можна зняць санкцыі і ў выніку чаго. Але пакуль мы да гэтай кропкі не дайшлі. Такія моманты, як сёння, нас набліжаюць да гэтага мэты», — паведаміў дзяржсакратар ЗША.

Па яго словах, пасол будзе назначаны ў бліжэйшы час:

«Мы спадзяемся, не так шмат часу пройдзе, пакуль мы назначым пасла. Дыпламатычныя адносіны палепшыліся, колькасць дыпламатаў амаль падвоілася — гэта ўжо карысна для ЗША і Беларусі».

Майкл Пампеа сказаў, што ЗША хочуць быць часткай ажыццяўлення бяспекі ў Беларусі.

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што наша краіна зацікаўлена ў тым, каб амерыканскі бізнес актыўна працаваў тут, развівалася супрацоўніцтва паміж урадамі. «Што да адчувальнай для Злучаных Штатаў Амерыкі сферы, дэмакратыі і правоў чалавека, то гэтыя пытанні сёння таксама вельмі дэталёва абмяркоўваліся. Беларусь, магчыма не з’яўляецца абсалютна ідэальнай краінай у гэтым плане. Мы разумеем, што мы павінны рэалізоўваць рэформы ў той ці іншай сферы. У тым ліку і ў сферы ўдасканалення правоў чалавека», — канстатаваў міністр замежных спраў Беларусі.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі ААН, распрацаваны нацыянальны план па правах чалавека, які рэалізуецца разам з няўрадавымі арганізацыямі, вядзецца дыялог з ЗША па правах чалавека, дзякуючы якому выпрацоўваюцца канкрэтныя меры па ўдасканаленні сітуацыі ў гэтай сферы. «Я ўпэўнены, што паступова тыя пазіцыі, па якіх мы пакуль разыходзімся, будуць збліжаны. Гэта дапаможа нам пераадолець рэшту праблемных момантаў ў нашых стасунках», — адзначыў Уладзімір Макей.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.