Вы тут

З Расіі могуць дэпартаваць замежнікаў, якія захварэлі на каранавірус


Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на аператыўнай нарадзе са сваімі намеснікамі паведаміў пра рашэнне накіраваць у Кітай гуманітарную дапамогу, паведамляе ТАСС.


Ён таксама нагадаў, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса надзвычайнай. Ён дадаў, што нядаўна быў падпісаны нацыянальны план па папярэджанні завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі на тэрыторыі Расіі. Гэтая інфекцыя таксама была дададзеная ў пералік асабліва небяспечных захворванняў. "Гэта дасць магчымасць ажыццяўляць дэпартацыю замежных грамадзян, калі ў іх будзе выяўлена такая хвароба, і ўводзіць спецыяльныя абмежавальныя меры. У тым ліку гэта ізаляцыя і каранцін", - растлумачыў Мішусцін.

Прэв'ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.