Вы тут

Святочныя мерапрыемствы прайшлі ў мінулую суботу на Нясвіжчыне


А нагодай для гэтага стаў юбілей — 80-годдзе з дня заснавання раёна.


Стартавалі ўрачыстасці з закладкі ў фундамент будаўніцтва дзіцячага садка капсулы часу з сімвалічным пасланнем нашчадкам. Новае пакаленне прачытае яго ў 2040 годзе, калі Нясвіжскі раён адзначыць сваё стагоддзе, а Беларусь — 95 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Капсула змешчана ў спецыяльна створаную ў камені нішу і закрыта плітой.

Новы дзіцячы садок з'явіцца на працягу гэтага года.

Гэтую ўстанову адукацыі будуць наведваць 230 малых. Тут прадугледжаны басейн, медыцынскі блок, гімнастычная і музыкальная залы, гульнявыя пляцоўкі, тэрыторыя, дзе выхаванцы будуць вывучаць асновы бяспекі жыццядзейнасці, стаянка для аўтамабіляў персаналу і бацькоў ды шмат іншых выгод. Кошт аб'екта — 10,6 мільёна рублёў. Фінансавацца ён будзе з абласнога і рэспубліканскага бюджэтаў. Для зручнасці транспарту вуліцу Савецкую ад сярэдняй школы № 4 злучаць з вуліцай Маякоўскага. Гэта дазволіць разгрузіць транспартны рух.

Пасля мерапрыемства ўрачыстасці перамясціліся ў раённы Цэнтр культуры, дзе прадэманстравалі яркае відовішчнае лазернае шоу «Вехі вялікага шляху». З гісторыяй, традыцыямі, дасягненнямі, знакамітымі людзьмі прысутных азнаёміў 20-хвілінны фільм аб паступальным развіцці раёна.

— Сапраўды, Нясвіжскі раён трывала ўтрымлівае пазіцыі аднаго з вядучых аграрных цэнтраў Беларусі, — сказаў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр ТУРЧЫН. — Цяжка стаць першым, але яшчэ цяжэй захаваць лідарства. На працягу 80 гадоў Нясвіж мяняўся. Ствараліся новыя вытворчасці, будавалася жыллё, закладваліся асновы эканамічнага патэнцыялу, дабрабыту людзей. Але асаблівае развіццё раён атрымаў з моманту набыцця нашай краінай незалежнасці. Вы памятаеце, у якіх умовах мы апынуліся. Вы дастойна прайшлі той перыяд. Сведчаннем гэтага стала рашэнне кіраўніка дзяржавы аб правядзенні першых у гісторыі Беларусі рэспубліканскіх «Дажынак» менавіта на вашай зямлі.

Аляксандр Турчын таксама падкрэсліў, што перад вобласцю, а значыць, і Нясвіжскім раёнам, стаяць маштабныя і складаныя задачы — укараняць сучасныя тэхналогіі і выпускаць запатрабаваную прадукцыю, нарошчваць экспарт і прыцягваць інвестыцыі, развіваць прадпрымальніцтва і ствараць новыя рабочыя месцы, паляпшаць дабрабыт грамадзян. Прычым ён адзначыў, што Мінаблвыканкам заўсёды гатовы аказаць у гэтым дапамогу. І падтрымку ўжо адчулі: пачалося будаўніцтва дзіцячага сада, у планах на наступны год — сучасная паліклініка.

Павіншаваў усіх нясвіжан з юбілеем раёна і старшыня райвыканкама Аляксандр ЛОМСКІ:

— Дзень нараджэння раёна гэта, у першую чаргу, свята для тых, хто ствараў яго, хто прыняў эстафету і ўзяў адказнасць за яго далейшы лёс. Наперадзе вялікая работа. Наша задача не толькі захаваць традыцыі, гісторыю краю, але і прымножыць іх, стварыць новыя накірункі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці раёна.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Цяжка быць першым, яшчэ цяжэй захаваць лідарства

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.