29 верасня, аўторак

Вы тут

Усе кнігі — у госці да нас


Літаральна ўчора, напярэдадні адкрыцця XXVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу мне ўдалося з фотакамерай у руках паназіраць, як рыхтаваліся да галоўнага кніжнага форуму Беларусі. Атмасфера ў выставачным павільёне, нягледзячы на клопаты і рабочую мітусню, была надзіва душэўная, нібы пранізаная прадчуваннем свята. Зрэшты, хіба з кнігамі можа быць інакш?


Студэнтка сталічнага архітэктурна-будаўнічага каледжа Алена ПЯТРЭНКА не першы раз удзельнічае ў падрыхтоўцы Мінскай міжнарожнай кніжнай выстаўкі, якая адкрываецца сёння. Гэтым разам яна дапамагае ў афармленні стэндавых пляцовак для выдавецкіх арганізацый. Яе рукамі прыклеены  і лагатып Выдавецкага дома «Звязда».

Галоўная сцэна, на якой сёння будзе праходзіць урачыстае адкрыццё, а ў наступныя дні пройдуць прэзентацыі кніг, уручэнне дыпломаў, выступленні выдаўцоў і пісьменнікаў, канцэрты артыстаў, была ўжо ўстаноўлена. Адным з першых рыхтаваўся стэнд цэнтральнага экспанента выстаўкі — Злучаных Штатаў Амерыкі. На стэндзе будуць прадстаўлены болей за 100 выданняў друкаванай прадукцыі ў выглядзе кніг і альбомаў, часопісаў і брашур на англійскай мове, сярод якіх значнае месца займаюць выданні турыстычнай тэматыкі.

Пакуль ішла выгрузка з машын кніжных паліц і ўласна герояў свята — кніг, пакуль праціраліся шкляныя вітрыны і наклейваліся назвы выдавецтваў, «Белкніга» ўжо падрыхтавала сваю пляцоўку. Як і раней, на гэтым стэндзе будзе гаспадарыць калектыў мінскай кнігарні «Цэнтральная» — учора ў павільёне разам з загадчыкам крамы Інгай Бекіш працавалі прадаўцы, таваразнаўцы і грузчыкі.

Перад цэнтральным уваходам на Пераможцаў, 14, дзе ўстаноўлена вялікая афіша выстаўкі, зацікаўленыя чытачы ўжо ўважліва вывучалі праграму свята.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара


Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.