Вы тут

Публічныя паведамленні аб археалагічных знаходках нярэдка прыцягваюць увагу чорных капальнікаў


Пра гэта заявіла доктар гістарычных навук загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Вольга Ляўко падчас круглага стала, прысвечанага беларускай археалогіі, які праходзіў у рэдакцыі газеты «Звязда».


Вольга ЛЯЎКО.

Паводле яе слоў, часам у інстытут звяртаюцца людзі, якія прапануюць перадаць нейкія нібыта выпадкова знойдзеныя рэчы музеям, выдаючы сябе за патрыётаў. «Глядзіш на іх знаходкі і разумееш, што чалавек выціснуў з культурнага пласта ўсё, што можна было, і большасць знаходак прадаў. Яго не хвалюе, што рэч павінна была ляжаць ў зямлі, што спецыялістам важна, як яна размяшчалася, што яна дазволіць вывучыць пласт, пацвердзіць, напрыклад, што тут з пэўнага часу былі славяне, карысталіся гэтымі рэчамі. Але калі людзьмі кіруе сквапнасць, заклікаць іх да грамадскай і грамадзянскай свядомасці бескарысна», — адзначыла кіраўнік Цэнтра.

Яна таксама сумняваецца, ці варта ставіць на ўлік некаторыя помнікі археалогіі, таму што гэта будзе канкрэтная прывязка да аб’екта, да якога пойдуць чорныя капальнікі і тут жа знішчаць яго.

У сваю чаргу начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Хвір заўважыла, што на дзяржаўным узроўні гэта афіцыйна не забаронена рабіць. Напрыклад, на сённяшні дзень існуе некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, на пляцоўцы якіх можна ў свабодным доступе набыць праз інтэрнэт пэўныя артэфакты. На яе думку, патрэбна далучэнне спецыялістаў і прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў. «Ёсць пэўныя артыкулы і ў Крымінальным кодэксе, якія прадугледжваюць прыцягненне да крымінальнай адказнасці. Але сапраўды ўжо ўсе (Акадэмія навук, Інстытут гісторыі, Міністэрства культуры, іншыя зацікаўленыя) стаміліся гаварыць на гэтую тэму. Неабходна пачаць дзейнічаць», — сказала Наталля Хвір.

Наталля ХВІР.

У міністэрстве лаяльна ставяцца да адсутнасці ахоўных дошак на аб’ектах археалогіі, нягледзячы на тое што яны павінны быць у адпаведнасці з патрабаваннем кодэкса, паведаміла яна. «Я на ўласныя вочы бачыла разрытыя раскопы ў Заслаўі, а побач ляжала ахоўная дошка. Там будавалася дарога, і, напэўна, тыя ж самыя дарожныя рабочыя ўбачылі шыльду і пачалі капаць», — адзначыла прадстаўнік міністэрства.

Кандыдат гістарычных навук намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім ЛАКІЗА ўвогуле лічыць, што многія археалагічныя базы павінны быць закрыты. Ён праінфармаваў, што на канец года ў Інстытуце гісторыі звыш 3400 аб’ектаў археалогіі было ўключана ў рэестр. Але засталіся пытанні аб іх уключэнні ў інфармацыйную сістэму. «Што ж будзе, калі на карту наносіць дакладныя каардынаты? Сёння чорныя капальнікі добра праінфармаваны і забяспечаны сродкамі GPS», — задаўся пытаннем навукоўца.

Вадзім ЛАКІЗА.

Прэв'ю: express-k.kz

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.