Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Салата з печані

Спатрэбіцца: курыная пячонка — 300 г, морква па-карэйску — 150 г, цыбуля сярэдніх памераў — 1 шт.

Адварыць курыную печань, астудзіць і дробна нарэзаць. Моркву па-карэйску разрэзаць на кароткія кавалачкі.

Цыбулю здрабніць і абсмажыць на алеі, астудзіць.

Злучыць усе інгрэдыенты, заправіць маянэзам. Старанна змяшаць і, пры неабходнасці, падсаліць.


Пірог з капустай і мясам

Ён нагадвае галубцы, але яго прыгатаванне займае значна менш часу. Цэлыя лісты перакладаюцца мясной начынкай — атрымліваецца вельмі сакавіта, у адрозненне ад выпечкі з нарэзанай капустай.

Запраўляецца такая страва смятанай або ёгуртам. Для больш вострага смаку можна дадаць у запраўку здробнены зубчык часнаку. Булён з агародніны можна замяніць кіпячонай вадой ці мясным булёнам.

Спатрэбіцца: капуста белакачанная —1 шт., свіны фарш — 600 г, таматны соус — 100 г, сыр цвёрды — 100 г, булён з агародніны — 200 мл, рыс — 50 г, цыбуля рэпчатая — 1 шт., часнок — 2 зубкі, зяленіва — на смак, кмен — па жаданні, чорны перац, соль — на смак.

Змяшайце фарш з прамытым рысам, дадайце спецыі, здробненую цыбулю і пасаліце. Добра змяшайце і адпраўце у халадзільнік на 20—30 хвілін.

У гэты час разбярыце качан капусты на лісты, адварыце іх у падсоленай вадзе да мяккасці, зрэжце цвёрдыя пражылкі.

Высцеліце форму, уключаючы борцікі, паловай капусных лістоў, выкладзіце на іх палавіну фаршу. Паўтарыце пласты, апошні павінен быць капусны.

Кожны пласт фаршу палівайце булёнам, у якім разведзены таматны соус.

Накрыйце пірог фольгай і адпраўце ў духоўку, разагрэтую да тэмпературы 190 градусаў, на 50 хвілін.

Дастаньце пірог, пасыпце надзёртым сырам і запякайце яшчэ 10 хвілін. Пасля ўпрыгожце зяленівам і падавайце гарачым са смятанай.


Кулінарныя хітрыкі

  • Калі вы варыце бульбу ў мундзіры, лупіна часам лопаецца. Каб гэтага не адбывалася, дадайце ў ваду некалькі кропель воцату.
  • Вымочванне ў воцаце, квасе, кіслым малацэ, агурочным, капусным ці бурачным расоле — надзейны спосаб зрабіць цвёрдае мяса мяккім.
  • Каб катлеты, рыба, мяса ці бліны не прыставалі да патэльні, трэба папярэдне нагрэтую патэльню нацерці сырым яечным бялком.

Справіцца зубная паста

  • Ачыстка серабра

З часам сярэбраныя вырабы цямнеюць і могуць пакрыцца плямамі. У продажы ёсць адмысловыя сродкі для ачысткі
серабра, якія спраўляюцца з гэтай праблемай. Але іх можна з поспехам замяніць звычайнай зубной пастай. Досыць пацерці ўпрыгажэнне невялікай колькасцю зубной пасты і прамыць вадой.

  • Ачыстка фар

Вярнуць фарам аўтамабіля бляск і празрыстасць таксама дапаможа зубная паста. Каб не падрапаць паверхню, спачатку змыйце вадой пясчынкі. Затым патрыце фару губкай з невялікай колькасцю пасты.

  • Выдаленне плям на кухні

Шклянкі, кубкі, талеркі, стол — наносім на губку трохі пасты і адціраем ненавісныя плямы.

  • Выдаленне плям на тканінах

Плямы ад такіх хімічных рэчываў, як чарніла або фарба для валасоў, адмываюцца праз суткі пасля нанясення на іх зубной пасты.

А калі пацерці дыван губкай з зубной пастай, то можна ўбачыць, што і іншыя плямы здаюцца і знікаюць.

  • Запаленні на скуры

Маленькая гарошынка зубной пасты здыме сверб і запаленне ад укусаў насякомых, а таксама падсушыць прышчык, які нечакана выскачыў.

  • Замена клею

Паста дапаможа павесіць плакат так, каб не сапсаваць шпалеры. Нанясіце яе на кожны рог постара і прыцісніце да сцяны.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».