Вы тут

Кітай вельмі ўдзячны Беларусі за дапамогу ў барацьбе з каранавірусам


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.


Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА.

У адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў тэрміновым парадку Паднябеснай прадстаўлена гуманітарная дапамога для прафілактыкі і кантролю эпідэміі, выкліканай новым тыпам каранавіруса. Яна была дастаўлена з Мінска ў Пекін. Як паведаміў Цуй Цымін, першая партыя дапамогі ад беларускага боку паступіла ва Ухань. Пасол КНР асабліва адзначыў, што беларускі самалёт з індывідуальнымі сродкамі абароны, медыкаментамі і сродкамі дэзынфекцыі стаў першым, які прыляцеў у Кітай з-за мяжы ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам. Дзеянні нашай краіны сталі прыкладам для ўсяго свету — цяпер гуманітарную дапамогу Пекіну накіравалі ўжо больш за
10 дзяржаў.

«У гэты цяжкі момант вельмі своечасовая і важная падтрымка Беларусі, ваш народ паказаў сваю дабрыню, — адзначыў Цуй Цымін. — Гэта сведчыць аб высокім узроўні стратэгічнага партнёрства паміж нашымі краінамі і моцнай дружбе паміж народамі». Па словах дыпламата, Кітай і Беларусь «падтрымліваюць цесную сувязь і каардынацыю ў супрацьстаянні каранавірусу».

«Старшыня КНР Сі Цзіньпін надае вялікае значэнне прафілактыцы і кантролю. Створана група па супрацьдзеянні эпідэміі, кіраўніком якой стаў прэм'ер-міністр Лі Кэцян. Ён адправіўся ва Ухань, каб на месцы кіраваць работай. Цяпер урад і народ Кітая прыкладаюць усе намаганні для барацьбы з эпідэміяй. Створана ўсебаковая і шматузроўневая сістэма прафілактыкі і кантролю, арыентаваная перш за ўсё на правінцыю Хубэй і горад Ухань. Уся работа, што праводзіцца, адкрытая, празрыстая», — адзначыў Цуй Цымін.

Урад Кітая накіраваў вялікую колькасць медперсаналу ў правінцыю Хубэй, у прыватнасці, 68 медыцынскіх брыгад, больш за 8 тысяч медыцынскіх работнікаў. Як падкрэсліў Цуй Цымін, Дзяржаўны савет КНР стварыў адзіную нацыянальную сістэму кантролю за сітуацыяй. Цяпер, паводле яго слоў, Кітай мабілізаваў унутраныя рэсурсы, адкрыў зялёны канал для транспарціроўкі неабходных матэрыялаў і засяродзіўся на забеспячэнні медыцынскім абсталяваннем правінцыі Хубэй.

Дарэчы, многія мерапрыемствы, якія праводзіць цяпер Кітай, куды больш жорсткія, чым рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. «У нас ёсць упэўненасць і магчымасць перамагчы ў барацьбе з каранавірусам», — падкрэсліў Цуй Цымін. Як паведаміў дыпламат, у кітайскіх грамадзян, якія прыбылі ў Беларусь, выпадкаў захворвання не выяўлена.

Кітай спадзяецца, што неўзабаве настане пераломны момант у барацьбе з распаўсюджваннем новага тыпу каранавіруса, паколькі ўсё больш людзей вылечваюцца, а колькасць новых выпадкаў з падазрэннем на заражэнне зніжаецца. Аб гэтым заявіла падчас анлайн-брыфінгу афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін.

Тым часам

Другі борт з гуманітарнай дапамогай накіраваўся ў Пекін

Па рашэнні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай адправіўся яшчэ адзін борт з гуманітарным грузам у сувязі з успышкай каранавіруса 2019-nCoV, паведаміла МНС.

Курсанты ўніверсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ратавальнікі правялі загрузку яшчэ аднаго самалёта з гуманітарнай дапамогай, які накіруецца ў Кітай. Гэта тавары медыцынскага прызначэння агульнай вагой каля
20 тон, якія сабраны згодна з запытам кітайскага боку.

Работы па фарміраванні і адпраўцы дапамогі вядуцца ў цесным супрацоўніцтве міністэрстваў абароны, аховы здароўя, замежных спраў і МНС. Першы борт прыбыў у Кітай ноччу 31 студзеня. Другі гуманітарны груз таксама суправаджаюць ратавальнікі на чале з намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Ігарам Болатавым. Выпраўляць дапамогу ў Кітай прыехалі міністр аховы здароўя нашай краіны Уладзімір Каранік, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Як i калi прыняць спадчыну, атрымаць яе i захаваць?

Карэспандэнту «Звязды» дапамагалi разбiрацца спецыялiсты.

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.