Вы тут

Далёкая і блізкая дарога да Бангладэш


На XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе з 5 па 9 лютага, асобнае месца ў праграме зоймуць мерапрыемствы, звязаныя з прадстаўленнем кніг і асветніцтва, культуры Бангладэш. Што яднае Беларусь з гэтай краінай? Пра тое мы паспрабуем распавесці.


Відаць, не так і шмат знакавых падзей, калі наўмысна не заглянем у інтэрнэт-рэсурсы. Ды і яны пакажуць хутчэй даволі агульныя звесткі ды пэўныя стэрэатыпы. Таму пошук у сацыяльных сетках пакінем «на заўтра» ды звернемся да разгляду беларуска-бангладэшскіх сувязяў, адносін на сучасным этапе.

У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сфармавана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Бангладэш. Трэба заўважыць, што Беларусь і Бангладэш маюць падобныя, блізкія пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня. Выступаюць на розных міжнародных пляцоўках супраць стварэння аднапалярнага свету, рэгулярна аказваюць падтрымку на выбарах у міжнародныя органы і арганізацыі. Бангладэш уваходзіць у склад Групы сяброў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі.

Яшчэ ў маі 2012 года паміж урадамі Беларусі і Бангладэш было падпісана і ўступіла ў сілу Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. На аснове пагаднення працуе Беларуска-Бангладэшская камісія, першае пасяджэнне якой адбылося 23–25 красавіка 2019 года ў Мінску. Створаны Савет дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь — Бангладэш», другое пасяджэнне якога прайшло 8 красавіка 2014 ў сталіцы Бангладэш — горадзе Дака. Прапрацоўваецца правядзенне трэцяга пасяджэння Савета ў Мінску.

Вядомая статыстыка эканамічных зносін з 2013 года. Тады экспарт з Беларусі ў Бангладэш склаў 115, 4 млн долараў. Імпарт — 17, 9 млн. Такім чынам, агульны таваразварот быў роўны 133,3 млн долараў. На наступны год адбылося некаторае падзенне — да 84,3 млн. Самыя высокія паказчыкі прыйшліся на 2016 год, калі агульны таваразварот склаў 155,2 млн долараў. Праўда, імпарт упаў да 19,9 млн долараў. У 2018 годзе агульны таваразварот склаў 144,4 млн долараў.

Што ж мы экспартуем у Бангладэш? Найперш — калійныя ўгнаенні. У 2018 годзе іх з Беларусі адправілі ў Бангладэш на суму болей 80 млн долараў. Трывалыя пазіцыі ў экспарце займае газетная папера. Далей ідуць будаўнічая і дарожная тэхніка, кіслоты палікарбонавыя, складнікі для іх вытворчасці, шыны, трактары. З Бангладэш ідуць у Беларусь свежыя фрукты, гародніна, садавіна, мужчынскае і жаночае адзенне з трыкатажу.

Беларускія трактары і калійныя ўгнаенні ў Бангладэш карыстаюцца попытам

Аналітыкі з Міністэрства замежных спраў Беларусі каментуюць, што асноўная задача эканамічнага супрацоўніцтва з Бангладэш — прасоўванне кантракту на пастаўку дарожна-будаўнічай тэхнікі «Амкадор» на 17 млн долараў і камерцыйнай прапановы на пастаўку рознай тэхнікі беларускай вытворчасці на 100 млн долараў. Раней праз прынцыповае, так званае рамачнае, пагадненне паміж урадам Бангладэш і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» быў рэалізаваны падпісаны ў 2015 годзе кантракт на пастаўку дарожна-будаўнічай тэхнікі «Амкадор» на 50 млн долараў. Гэта, безумоўна, не ўсе кірункі для развіцця сувязяў эканамічнага характару. Як перспектыву варта разглядаць пытанні пастаўкі ў Бангладэш малагабарытнай трактарнай тэхнікі, а таксама — прыцягненне беларускіх падрадчыкаў і пастаўшчыкоў прадукцыі да развіцця інфраструктуры энергасістэмы Бангладэш. Стаіць і пытанне паставак ліфтавага абсталявання вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш», пытанне перадачы тэхналогій і падрыхтоўкі ў Беларусі спецыялістаў з Бангладэш у розных сферах.

Цікавы і такі факт. У 2018–2019 годзе ў ВНУ Беларусі навучалася 26 бангладэшскіх студэнтаў. Усталёўваюцца прамыя сувязі паміж адукацыйнымі ўстановамі краін, ВНУ абменьваюцца дэлегацыямі. Прапрацоўваецца і пытанне па лініі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пра атрыманне бангладэшскімі спецыялістамі дадатковай адукацыі ў галіне ядзернай бяспекі.

Для параўнання маштабаў у супрацоўніцтве Бангладэш з іншымі краінамі прывядзем такую лічбу. Аб’ём двухбаковага гандлю Расіі ды Бангладэш склаў у 2017 годзе 1 мільярд 645 мільёнаў долараў ЗША. Так што і нам ёсць куды рухацца. Разам з тым беларуска-бангладэшскія эканамічныя сувязі ўжо сёння можна лічыць паспяховымі.

Кастусь Ладуцька

 

Дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі былі ўсталяваны 21 лютага 1992 года. У 2010‑м Амбасадар Бангладэш у Расійскай Федэрацыі Сайфул Хок быў акрэдытаваны ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве. А ў чэрвені 2019 года Амбасадар Беларусі ў Індыі ды Бангладэш па сумяшчальніцтве Андрэй Ржэвускі ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Бангладэш Абдуле Хаміду. У сакавіку 2016‑га быў прызначаны Ганаровы консул Беларусі ў Бангладэш — Аніруддха Кумар Рой, старшыня кампаніі RMM Group. З лютага 2019 года Ганаровым консулам Бангладэш у Беларусі з’яўляецца старшыня савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін. У 2012 годзе кіраўнік беларускага Урада наведаў Бангладэш. Прэм’ер-міністр Шэйх Хасіна наведала Беларусь у ліпені 2013 года.

Фота БЕЛТА і belpc.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.