Вы тут

“Сто паэтаў” у бібліятэцы імя Багушэвіча


“Сто паэтаў” у бібліятэцы імя Багушэвіча

Прэзентацыя паэтычнай серыі “Сто паэтаў” выдавецтва “Мастацкая літаратура” прайшла 5 лютага ў Мінкай гарадской бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча. Мерапрыемства, зладжанае спецыяльна для бібліятэкараў школ Мінска, стала чарговай прыемнай часткай разнастайнай і багатай праграмы ХХVІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы, яе першага дня.

Кнігі серыі  “Сто паэтаў”, ад ідэі да ўвасаблення – так можна было б ахарактарызаваць расповед пра серыю ад галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” Віктара Шніпа. Удзельнікі мерапрыемства, а гэта спрэс зацікаўленыя асобы, школьныя бібліятэкары, якім заўтра выдаваць кнігі школьнікам – і ў межах праграмы, і для самаразвіцця, і проста для душы (для юнай душы!), якім заўтра раіць, рэкамендаваць, прапаноўваць, -- даведаліся не толькі пра тое, якія паэты ўваходзяць у выдадзеныя кнігі сваімі ў літаральным сэнсе сотнямі лепшых вершаў, але і пра тое, якія мастакі бралі ўдзел у афармленні гэтых па-спраўднаму прадстаўнічых выданняў, і якім чынам вёўся адбор твораў, і як абывалася ўкладанне.

Падрабязнаму расповеду папярэднічалі кранальныя хвіліны дэманстрацыі на экране кадраў з фільма пра Міхася Стральцова з чытаннем вершаў голасам Рыгора Барадуліна, а таксама акцёрскае выкананне твораў паэтаў Міхася Стральцова, Ніла Гілевіча і Генадзя Бураўкіна артыстам Алегам Вінярскім.

Пачыналася і завяршалася мерапрыемства выступленнем юных музыкантаў. А паколькі няма ў ХХ стагоддзі такога паэта, які не меў бы ніякага дачынення да часопіса “Маладосць”, шаноўнай публіцы былі прадстаўлены эпізоды працоўнай дзейнасці паэтаў Пімена Панчанкі, Генадзя Бураўкіна і Яўгеніі Янішчыц: галоўны рэдактар часопіса Святлана Воцінава прадэманстравала дакументы, датычныя працы гэтых слаўных на ўсе часы “маладосцеўцаў”.

Кніжная выстава – нагода распавядаць і слухаць пра кнігі, вершы, паэтаў, часопісы… Нагода гэтая працягваецца. СочыМ і распавядаеМ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.