Вы тут

10 лютага пакажуць фінальны выпуск праекта «Кіно маёй краіны»


А яшчэ адну спяюць 10 лютага ў фінальным выпуску праекта «Кіно маёй краіны» ўдзельнікі творчай каманды — акцёры, рэжысёры і тэлевядучыя.


Наогул праект рэжысёра і прадзюсара Белтэлерадыёкампаніі Сяргея Кацьера выходзіць на канале «Беларусь 3» са снежня 2019-га. У штотыднёвай праграме аўтар і вядучы, таксама вядомы рэжысёр і пісьменнік Уладзімір Арлоў расказвае пра знакавыя падзеі і самыя любімыя свае кінастужкі за 95-гадовую гісторыю айчыннага кіно. Завершаць гэты аповед 10 лютага калейдаскоп сучаснага этапу кіно і ваенны дэтэктыў «Сляды на вадзе» («Беларусьфільм», 2016 год). А для прыгожай фінальнай кропкі ў гуказапісваючай студыі медыяхолдынга сабраўся суцэльны кветнік сяброў і калег па творчым цэху: сам Уладзімір Арлоў, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў, актрыса, заслужаная артыстка краіны Валерыя Арланава, дырэктар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Уладзімір Карачэўскі, карэспандэнт АТН Лідзія Заблоцкая і вядучая «Навін культуры» Ганна Панцялеева, якія пад акампанемент кампазітара Алега Елісеенкава выканалі лірычную кампазіцыю. Тэкст песні, якая называецца «Час кіно», напісаў рэжысёр Сяргей Кацьер, і гэта своеасаблівае прызнанне ў любові да «найважнейшага з усіх відаў мастацтваў».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

Загаловак у газеце: Пра кіно нямала песень складзена

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.