Вы тут

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Сочы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у фармаце сам-насам удалося абмеркаваць многія пытанні. Лідары краін сустрэліся ў пашыраным фармаце, перадае БЕЛТА.


«Мы сапраўды шмат аб чым пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівых часоў у нашым сумесным жыцці ў адной дзяржаве, абмеркавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І не толькі абмеркавалі пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, што ўяўляюць узаемную цікавасць, але тыя, што тычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не адзін на адзін, а з тымі, хто ўключаны ў гэты працэс, працягнуць нашу размову», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, потым лідары краін зробяць паўзу і працягнуць перамовы ў пашыраным складзе пасля прыбыцця астатніх членаў расійскай дэлегацыі. «У нас у праграме ёсць і іншыя пытанні. Калі прыедуць члены расійскай дэлегацыі сюды (неба нібыта ўжо праяснілася), тады мы і працягнем нашу гутарку. А наогул ёсць пра што гаварыць, ёсць над чым працаваць», — рэзюмаваў беларускі лідар.


Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу ў сочынскай Чырвонай Паляне ў доме прыёмаў афіцыйных дэлегацый «Лаура», перадае БелТА.

Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у горад Сочы Расійскай Федэрацыі.

Сёння, 7 лютага, у Сочы праходзіць сустрэча з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прэс-службе беларускага лідара расказалі, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Аб плануемай сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Аляксандр Лукашэнка расказаў 4 лютага падчас размовы з журналістамі на папяровай фабрыцы ў Добрушы Гомельскай вобласці. Ён падкрэсліў, што Беларусь хоча самых цёплых, добрых і сяброўскіх адносін з братэрскім народам Расіі, аднак звярнуў увагу на шэраг праблемных пытанняў, якія застаюцца ў міждзяржаўным супрацоўніцтве. Яны, у прыватнасці, датычацца пытанняў фарміравання цэн і паставак у Беларусь расійскіх энергарэсурсаў — газу і нафты.

У цэлым кіраўнік дзяржавы яшчэ раз заклікаў да канструктыўнага супрацоўніцтва.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Размова на вышэйшым узроўні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?