Вы тут

Снег, мокры снег і галалёдзіца на дарогах чакаюцца ў выхадныя


Гэты халодны сезон быў шчодры на сінаптычныя сюрпрызы. Зіма да нас прыходзіла, але не наступала. Няўжо ў гэтыя выхадныя нашу тэрыторыю ўсё ж такі прыцярушыць снегам? Акрамя таго, будзе досыць марозна і ветрана, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння месцамі па ўсходзе краіны пройдзе невялікі снег. Адчуванне холаду ўзмоцніць парывісты вецер. У суботу ўначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, які змяшчаецца з тэрыторыі Фінляндыі. Таму ўначы пераважна па паўночным захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег і мокры снег. У асобных раёнах чакаюцца слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Прагназуецца, што заходні вецер зменіцца паўночным, паўночны пяройдзе на заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да 11 градусаў марозу, месцамі — да мінус 13 градусаў. Удзень будзе ад мінус 5 градусаў па паўднёвым усходзе да 2 цяпла на захадзе краіны.

Праўда, пахаладанне ў нас будзе нядоўгім. Ужо ў нядзелю пацяплее. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 градусаў да нуля, а ўдзень — ад нуля да плюс 6 градусаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы мокры снег, удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: amur.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».