Вы тут

Больш за 180 прасаў пакажуць у Чавусах


Сёння ў Чавускім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрываецца выстаўка «Музей праса». Гэта сумесны праект Мінгардаведкі, Карткі Госця і музея ў Чавусах, а таксама першы выезд калекцыі праса з Траецкага прадмесця Мінска ў рэгіён. Выстаўка будзе працаваць на працягу месяца.


«У экспазіцыі прадстаўлены больш за 180 старадаўніх і эксклюзіўных прасаў, — паведаміла «Звяздзе» дырэктар Чавускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Іна КАЗАКОВА. — Наведванне выстаўкі стане цудоўнай магчымасцю пашырыць свой кругагляд і будзе вельмі пазнавальным для гасцей усіх узростаў. Ёсць такія дзіўныя экспанаты, якіх мы самі ніколі не бачылі».

Усяго ў сталічным Музеі праса дэманструецца больш за 700 экспанатаў з калекцый вядомых беларускіх калекцыянераў: цэльныя жалязякі, якія награваюцца на адкрытым агні, сярэднявечныя прасы на вугалі, працы з устаўкай — «душой», газавыя, на спірце, паравыя і электрычныя.

Ад супрацоўнікаў музея ў Чавусах госці даведаюцца не толькі пра асаблівасці канструкцыі гэтага прадмета быту, але і пра нюансы прасавання ў розныя перыяды гісторыі чалавецтва.

«Карта Госця» — гэта пластыкавая смарт-картка, якае дае права аднаразовага наведвання па ўсёй Беларусі (бясплатна або са зніжкай ад 10 да 50 %) музеяў, экскурсій, мастацкіх галерэй, заапаркаў, аквапаркаў і назіральнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі.

Уласная экспазіцыя Чавускага гісторыка-краязнаўчага музея размешчана ў дзевяці залах. Усяго ў фондах раённай установы культуры — больш за адзінаццаць тысяч прадметаў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?