Вы тут

Удакладнілі патрабаванні да здароўя прызыўнікоў


Прынята пастанова Міністэрства абароны і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2020 года "Аб вызначэнні патрабаванняў да стану здароўя грамадзян, звязаных з вайсковым абавязкам", паведамілі ў Telegram-канале Міністэрства абароны.


Дакумент прыняты для таго, каб прывесці яго ў адпаведнасць з патрабаваннямі закона аб нарматыўных прававых актах і ўдакладніць патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія падлягаюць прызыву на ваенную службу і службу ў рэзерве, а таксама якія праходзяць службу, адзначылі ў ведамстве.

Удакладненне патрабаванняў тычыцца захворванняў апорна-рухальнага апарата і касцёва-мышачнай сістэмы, захворванняў эндакрыннай сістэмы, расстройстваў харчавання і парушэння абмену рэчываў, а таксама захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія суправаджаюцца нязначнымі парушэннямі сардэчнага рытму. Дакументам ўдасканальваюцца экспертныя падыходы ў сувязі з сучаснымі дасягненнямі медыцыны і карэктуюцца патрабаванні да стану здароўя па асобных ваенна-ўліковых спецыяльнасцях.

"Кардынальных змяненняў у падыходзе да ацэнкі стану здароўя грамадзян пры прызыве на тэрміновую ваенную службу не ўнесена", - адзначылі ў Мінабароны.

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».