Вы тут

Інстытут фізіялогіі правядзе Міжнародны семінар “Аздараўленчы турызм”


Ён пройдзе 10 лютага, паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.


У рабоце семінара прымуць удзел беларускія і венгерскія навукоўцы, прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спецыялісты па аздараўленчаму турызму, прадстаўнікі санаторна-курортных устаноў (санаторыяў "Іслач" НАН Беларусі, даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Санаторый Крыніца”, санаторыя “Альфа Радон” і іншых).

Асноўная мэта правядзення семінара - вызначыць значнасць аздараўленчага турызму для Беларусі і Венгрыі, бо абедзве краіны валодаюць лячэбнымі фізічнымі фактарамі, багатымі прыроднымі і культурнымі рэсурсамі, маюць велізарны патэнцыял для развіцця аздараўленчага турызму не толькі ў сябе, але за яе межамі. У сувязі з гэтыя асаблівае значэнне надаецца працягу навуковых даследаванняў мінеральных і тэрмальных вод, эфектыўнасці іх выкарыстання для аздараўлення чалавека, павышэнню інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях аздараўленчага турызму.

Плануецца, што ў семінары прыме ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венгрыі ў Беларусі - спадар Жолт Чутора.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.