Вы тут

У Кітаі выявілі рэдкую групу вулканаў


Яна самая буйная на планеце.


Рэдкая група вулканаў-маараў нядаўна была выяўленая геолагамі на тэрыторыі аўтаномнага раёна Унутраная Манголія на поўначы Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як вядома, маар — пласкадоннае лейкападобнае паглыбленне на зямной паверхні вулканічнага паходжання, акружанае кальцавым валам, часта запоўненае вадой з адукацыяй возера кругавых абрысаў. Вышэйзгаданае адкрыццё зрабіла група геолагаў пад кіраўніцтвам прафесара Дын І Хэбэйскага ўніверсітэта геалагічных навук на поўначы павета Чжоцзы.

У артыкуле, апублікаваным у часопісе Geological Review, прафесар паведаміў, што ён з калегамі знайшоў 116 вулканаў-маараў, сярэдні дыяметр якіх перавышае 50 метраў. У прыватнасці, дыяметр большасці — ад 100 да 400 метраў.

Па маштабе гэта самая буйная група вулканаў-маараў са знойдзеных аналагічных груп на нашай планеце, лічыць Дын І. Навукоўцы мяркуюць, што названыя маары ўтварыліся ў выніку кароткачасовага вывяржэння з вялікай сілай выбуху, якое датуецца перыядам ад 33 млн да 9,4 млн гадоў таму.

Прэв'ю: trud.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.