Вы тут

Нашы кнігі атрымалі два дыпломы першай ступені


Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» адбылася на палях XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, паведамляе БЕЛТА.


«Вельмі прыемна вітаць тут сёння не толькі тых, хто выйдзе на гэтую сцэну, але і выдавецтвы, якія выпусцілі гэтыя прыгожыя, па-мастацку вывераныя, паліграфічна дасканалыя кнігі, — адзначыў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.Хацелася б, каб конкурс жыў, каб павялічвалася колькасць узнагарод, але, самае галоўнае, каб праца выдаўцоў, дызайнераў, мастакоў, кніжных графікаў высока ацэньвалася чытачамі».

Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ўручана ў намінацыі «Трыумф» выдаўцу Дзянісу Раманюку за кнігу «Беларусь. Храм І Краявід». Ён удастоены ганаровага знаку-сімвала «Залаты фаліянт» і ганаровага дыплома імя Францыска Скарыны. «Для мяне гэта вялікая нечаканасць. Я першы прыватны выдавец ў краіне, які атрымаў гэтую ўзнагароду. Я ўдзячны ўсім тым, хто дапамагаў мне і падтрымліваў у стварэнні альбома, каб ён атрымаўся такім прыгожым і якасным», — сказаў ён.

У Выдавецкага дома «Звязда» — дзве ўзнагароды.

2019 год у Беларусі быў другім годам трылогіі Года малой радзімы. Таму адна з намінацый конкурсу — «Мастацтва кнігі» — прысвечана тэме малой радзімы і называецца «Сцяжынкамі роднага краю». Дыплом першай ступені ў выдавецкага дома «Звязда» за кнігі «Таямніцы Нясвіжскага замка. Падарожжа ўглыб стагоддзяў з Уладзіславам Сыракомлем» і «Мая Радзіма».

У намінацыі «Фотапогляд» Выдавецкі дом «Звязда» адзначаны дыпломам першай ступені за кнігу Уладзіміра Ліхадзедава «Гродна. Падарожжа ў часе», а таксама выданні: «Місія міласэрнасці. Ілюстрацыйная гісторыя Чырвонага Крыжа ў Беларусі», «Слонім. Падарожжа ў часе».

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?