Вы тут

У Беларусі працягнуць ісці мокры снег і дождж


Большасць еўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку і наша краіна, учора знаходзіліся ў арбіце магутнага і шырокага атлантычнага цыклону. Першымі ўдар стыхіі прынялі жыхары Вялікабрытаніі, дзе мясцовыя метэаролагі далі шторму імя «Сіяра» ў гонар шатландскіх горцаў. У Германіі віхор атрымаў іншую назву — «Сабіна», і цяпер у навінах можна сустрэць абодва найменні, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


ptzgovorit.ru

У ноч на панядзелак у Вялікабрытаніі парывы ветру месцамі дасягалі 40—45 метраў у секунду. Мы таксама знаходзіліся ў арбіце шторму «Сіяра», але па меры яго зрушэння на поўнач Скандынаўскага паўвострава вецер у нас слабеў. Аднак атмасферныя франты ад цыклону ў аўторак будуць вызначаць надвор'е ў Беларусі.

А вось у сераду і чацвер на ім адаб'ецца ўплыў франтальных падзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць мокры снег і дождж. Уначы і раніцай чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — ад нуля да 5 цяпла.

Спакойнае надвор'е — воблачна з праясненнямі — чакаецца ў нас у пятніцу. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Месцамі будзе слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя наша краіна застанецца пад уплывам не па сезоне цёплых вільготных акіянічных паветраных мас. У суботу будзе пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, удзень месцамі па краіне чакаюцца мокры снег, па захадзе з дажджом. У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Сіяра-Сабіна ўжо ў нас

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.