Вы тут

«Чалавек года Віцебшчыны»: Дзякуючы героям падзеі развіваецца эканоміка, ствараюцца новыя рабочыя месцы


Днямі прайшла традыцыйная цырымонія ўшанавання найлепшых у прафесіі, спорце, грамадскай дзейнасці «Чалавек года Віцебшчыны». Прыемна, што зноў сярод узнагароджаных ёсць тыя, з кім «Звязда» супрацоўнічае, сябруе, пра каго яна пісала. Самыя дастойныя людзі вобласці, пачынаючы з 2009 года, ушаноўваюцца па выніках дасягненняў за мінулы год. І заўсёды — на галоўнай крытай сцэне, у канцэртнай зале «Віцебск». Пяцьдзясят чалавек, сярод якіх спартсмены, работнікі адукацыі, аховы здароўя, ЖКГ, сельскагаспадарчай, прамысловай і іншых сфер, традыцыйна атрымліваюць дыпломы і нагрудныя знакі з рук губернатара.


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай ШАРСНЁЎ падчас віншавання лаўрэатаў назваў іх залатым фондам не толькі вобласці, але і ўсёй краіны. Дзякуючы героям падзеі развіваецца эканоміка, ствараюцца новыя рабочыя месцы, вырашаюцца сацыяльныя пытанні, забяспечваецца парадак і многае іншае. Менавіта з такіх людзей можна браць прыклад, раўняцца на іх. Між іншым, зноў жа па традыцыі, «людзей года» можна будзе бачыць на бігбордах каля буйных дарог гарадоў і раёнаў, дзе яны жывуць, адкуль пачыналі прафесійны рост.

Расказваючы пра вынікі мінулага года, кіраўнік выканаўчай улады Прыдзвіння звярнуў увагу на добрыя тэндэнцыі. У прыватнасці, ён падзяліўся інфармацыяй пра новыя прадпрыемствы, вытворчасці, рабочыя месцы, развіццё турыстычнай галіны, вельмі перспектыўнай для Віцебшчыны.

Аптымістычная будучыня ў сельскай гаспадарцы: уведзены і будуюцца фермы, дзе ўсю цяжкую працу выконваюць робаты, здаюцца «пад ключ» зернесушыльныя комплексы, ствараюцца новыя вытворчасці для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Для прадпрымальнікаў, якія жадаюць зарабляць у гэтай сферы, а таксама ў іншых, ствараюцца самыя прывабныя ўмовы, што ўжо не раз адзначалі замежныя інвестары. Развіваюцца населеныя пункты ў глыбінцы. Мадэрнізуюцца фельчарска-акушэрскія пункты, паліклінікі і бальніцы. Усё больш у правінцыі так званых «школ будучыні», шматфункцыянальных аб'ектаў сацыяльнага прызначэння для заняткаў спортам і адпачынку — не горшых, дарэчы, чым у абласных цэнтрах.

Каб зрабіць родныя мясціны яшчэ больш утульнымі для пражывання, неабходна кожнаму працаваць сумленна, актыўна ўдзельнічаць у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні. Сёлета, у год юбілею Вялікай Перамогі, у цэнтры ўвагі абеліскі, воінскія мемарыялы, месцы пахаванняў вызваліцеляў і мірных жыхароў — ахвяр фашысцкіх акупантаў.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Анфімаў, ганаровы госць цырымоніі, таксама далучыўся да віншаванняў. А завяршылася мерапрыемства шыкоўным канцэртам. Калектывы мастацкай самадзейнасці і зоркі эстрады паказалі вышэйшы пілатаж свайго майстэрства.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: «Залаты фонд» Прыдзвіння

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.