Вы тут

Жанчын сярод беларускіх вучоных каля 40 працэнтаў


11 лютага па рашэнні ААН адзначаецца Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы (International Day of Women and Girls in Science).


medina-center.ru

Генеральная Асамблея ААН выступае за пераадоленне дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і забеспячэнне поўнага і роўнага іх удзелу ў навуковай дзейнасці. Тэма дня ў гэтым годзе — «Інвестыцыі ў жанчын і дзяўчынак у навуцы для інклюзіўнага росту».

Міру вядомыя імёны многіх жанчын, якія зрабілі выбітны ўнёсак у навуку, сярод іх Марыя Складоўская-Кюры, Лінда Бак, Гетры Коры, Разалін Сасмен Ялоў, Барбара Мак-Клінток, Элізабет Блэкберн....

Нават ІТ-індустрыя распачалася менавіта з жанчын. Так, дачка паэта Байрана Ада ЛАЎЛЕЙС лічыцца першым у гісторыі праграмістам. Яна апісала прынцыпы работы першага ў свеце «камп’ютара» (аналітычнай машыны), напісала праграмы, якія ніхто з яе сучаснікаў не зразумеў, але пазней менавіта яны ляглі ў аснову першых кодаў для ЭВМ. Ада Лаўлейс увяла ў абарачэнне тэрміны «цыкл», «рабочая ячэйка», «размеркавальная карта», апісала асноўныя прынцыпы алгарытмізацыі.

Яшчэ адзін з піянераў праграмавання — Грэйс ХОПЕР — амерыканскі матэматык і контр-адмірал флоту ЗША. Яна была адной з першых, хто пісаў праграмы для гарвардскага камп’ютара «Марк І». Грэйс распрацавала першы кампілятар для камп’ютарнай мовы праграмавання, выявіла першы ў свеце «баг» (праграмную памылку) і стала аўтарам тэрміна debuggіng, яна мае шматлікія ўзнагароды за неацэнны ўклад у развіцце мовы праграмавання COBOL (яе празвалі «бабуляй Кобала»). Кажуць, што менавіта ёй належаць словы «праграмаваць — не складаней, чым планаваць вячэру».

А «маці» смартфонаў і планшэтаў лічыцца Сафі УІЛСАН. За 35 гадоў сваёй кар’еры яна атрымала 59 (!) патэнтаў. Сафі працавала над стварэннем першых камерцыйна паспяховых персанальных камп’ютараў і арыгінальнага ARM-працэсара, нашчадкі якога ў цяперашні час змяшчаюцца ўнутры большасці мабільных прылад.

Згодна са стратэгіяй Еўракамісіі па гендарнай роўнасці, адной з мэтаў з’яўляецца дасягненне прадстаўніцтва жанчын ў навуцы на ўзроўні мінімум 40 працэнтаў.

Па дадзеных Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, у нашай краіне доля жанчын-даследчыкаў складае 39,7% (у тым ліку, сярод кандыдатаў навук — 40,6% і 18 % — сярод дактароў навук). Аналіз дынамікі дадзеных аб кадравым складзе акадэмічнай навукі сведчыць, што доля жанчын-навукоўцаў пастаянна расце, а ўдзельная вага жанчын у складзе кіраўніцтва навукова-даследчых інстытутаў і іншых навуковых падраздзяленняў НАН Беларусі не змяншаецца.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.