Вы тут

Ліквідаваны адзін з найбуйнейшых з пачатку года самагонных заводаў


Буйны завод па вырабе самагонкі арганізаваў нідзе не працуючы 18-гадовы жыхар Гродна.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, “вытворчыя магутнасці”, якія ўключалі ў сябе непасрэдна апарат, бензагенератар і помпу для падачы вады з найбліжэйшага вадаёма, былі размешчаны ў лясным масіве паблізу аграгарадка Азёры і дазвалялі апрацоўваць вялікую колькасць брагі.

Да моманту з'яўлення міліцыянераў малады чалавек паспеў вырабіць каля дваццаці літраў самагонкі. Праваахоўнікі канфіскавалі каля сямі з паловай тон брагі, самагонны апарат.

Супрацоўнікам гродзенскага райаддзела міліцыі затрыманы растлумачыў, што вырабляў самагон выключна для асабістых мэтаў. Праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?