Вы тут

У Барысаве пачне дзейнічаць пелетны завод


Арганізацыі Міністэрства лясной гаспадаркі працягваюць будаўніцтва пелетных заводаў. Як паведамлялася раней, да 1 чэрвеня гэтага года ў дзеянне будзе ўведзена шэсць новых вытворчасцяў. Адпаведнае даручэнне было дадзена Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Агульная магутнасць прадпрыемстваў складзе каля 156 тысяч тон пелетаў у год. Вытворчасці размесцяцца ў Барысаўскім, Клічаўскім, Пружанскім, Навагрудскім, Мазырскім і Жыткавіцкім раёнах.


Чакаецца, што першым увядуць у эксплуатацыю пелетны завод у Барысаве. Яго ўзводзяць на тэрыторыі дзеючага цэха дрэваапрацоўкі вопытнага лясгаса. Па стане на 10 лютага тут ужо выканана больш як 67 % работ, манціруецца тэхналагічнае абсталяванне.

Будаўніцтва вядзецца за кошт асабістых сродкаў лясгаса і з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў. Гадавая прадукцыйнасць вытворчасці — 30 тысяч тон. Гэты від прадукцыі — экспартаарыентаваны. Штогод у свеце спажываецца больш за 40 мільёнаў тон пелет. Прычым, па ацэнках экспертаў, з кожным годам гэты паказчык павялічваецца прыкладна на 1,5 мільёна тон. Найбольш актыўнымі спажыўцамі паліўных гранул з'яўляюцца краіны Заходняй Еўропы. У ліку перспектыўных — і краіны Азіі. У прыватнасці, толькі Японія заявіла аб намеры павялічыць да 2030 года аб'ёмы спажывання пелет у дзесяць разоў — да 20 мільёнаў тон.

Будаўніцтва пелетных заводаў дазволіць арганізацыям Мінлясгаса не толькі атрымаць дадатковы прыбытак, але і прыцягнуць у абарот нявыкарыстаныя рэсурсы нізкаякаснай драўніны. Паралельна з узвядзеннем новых вытворчасцяў у галіне пачалася работа па пошуку патэнцыйных пакупнікоў.

Нагадаем, першыя два прадпрыемствы плануюць увесці ў дзеянне да 1 мая, а яшчэ чатыры — да 1 чэрвеня 2020 года.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: brj.specdispetcher.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».