Вы тут

Моладзь будзе прыязджаць з Еўропы ў Беларусь і наадварот


БРСМ і Еўрапейская асацыяцыя маладзёжных карт (ЕYСА) падпісалі ліцэнзійны дагавор аб супрацоўніцтве. Адбылося гэта ў Рэспубліканскім доме моладзі падчас візіту ў нашу краіну дэлегацыі ЕYСА на чале з дырэктарам Манэлам Санчасам.


Як адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый ВАРАНЮК, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі на працягу многіх гадоў выбудоўвае стасункі з Еўрапейскай асацыяцыяй маладзёжных карт: «Мы падпісалі ліцэнзійны дагавор і сталі афіцыйнымі членамі велізарнай сям'і. Самы галоўны вынік гэтай ініцыятывы — тое, што мы зможам адкрыць Беларусь для ўсёй Еўропы».

Пагадненне дазволіць наўпрост працаваць па ключавых пытаннях падтрымкі моладзі. Яно будзе спрыяць рэалізацыі самых розных сусветных і еўрапейскіх студэнцкіх ініцыятыў. Уладальнікі маладзёжных карт змогуць удзельнічаць у розных праектах і праграмах, якія прапануе ЕYСА. З іх дапамогай любы малады еўрапеец зможа адкрыць для сябе Беларусь, даведацца пра нашу сістэму адукацыі, падтрымку маладзёжнага прадпрымальніцтва і навуковай моладзі.

Манэл Санчас, дырэктар Еўрапейскай асацыяцыі маладзёжных карт, адзначыў, што ў Беларусі вельмі шмат хлопцаў і дзяўчат з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. «Гэта адна з падстаў, чаму ЕYСА хоча супрацоўнічаць з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Мы вялі перагаворы аб тым, як будуць развівацца нашы адносіны. Зробім акцэнт на акадэмічную мабільнасць: моладзь будзе прыязджаць з Еўропы ў Беларусь і наадварот. Будзем рэалізоўваць розныя праграмы і семінары. Спадзяюся, што гэтае супрацоўніцтва прыўнясе ў развіццё нашай асацыяцыі нешта новае і будзе карыснае для абодвух бакоў», — дадаў Санчас.

Еўрапейская асацыяцыя маладзёжных карт (ЕYСА) была створана ў 1987 годзе. У далейшым ідэя стварэння дысконтнай сістэмы для падтрымання цікавасці моладзі да вывучэння культуры іншых краін і падарожжаў актыўна развівалася.

Максімальны ўзрост уладальніка еўрапейскай маладзёжнай карты быў павялічаны з 26 гадоў да 30, а колькасць краін, якія ўдзельнічаюць у гэтай праграме, за ўвесь час яе існавання вырасла з 7 да 36. У кожнай з краін Еўропы, дзе дзейнічае карта, права яе выпускаць мае толькі адна нацыянальная арганізацыя, якая падтрымліваецца дзяржаўнымі органамі і ўваходзіць у Еўрапейскую асацыяцыю маладзёжных карт. Карта сапраўдная ва ўсіх дзяржавах-удзельніцах, а ў некаторых з іх з'яўляецца пасведчаннем асобы і нават бясплатным праязным дакументам.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: europa.eu

Загаловак у газеце: Маладым і карты ў рукі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.