Вы тут

Ці можна дрэвы саджаць зімой?


У многіх выклікае здзіўленне, калі яны бачаць, як камунальныя службы саджаюць дрэвы зімой. Але, як высветлілася, менавіта гэты перыяд з'яўляецца самым спрыяльным для такой справы.


Дакладней, сезон для пасадкі раслін пачынаецца яшчэ ў сярэдзіне восені — тады, калі з дрэў пачынае масава ападаць лісце. І працягваецца ён роўна да таго моманту, пакуль на дрэвах не пачнуць з'яўляцца пупышкі. Лічыцца, што ў гэты час расліны знаходзяцца ў стане спакою і гэта дазваляе ўдала перасадзіць любое дрэва. Адзінае абмежаванне пры гэтым — тэмпература паветра не павінна быць ніжэйшая за 15 градусаў марозу.

— У зімовы перыяд расліны менш пакутуюць і лёгка пераносяць працэс перасадкі, але ўсё гэта трэба рабіць да таго, як пачнуць распускацца пупышкі. Пасля гэтага перасаджваць дрэвы непажадана, таму што пачынаюцца ўсе фізіялагічныя працэсы — дрэвы будуць даўжэй прыжывацца, будуць часцей хварэць, — тлумачыць кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і захаванні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзелянбуд» Анжаліка ПУЗАНКОВА. — Але калі мы будзем перасаджваць расліны ў кантэйнеры, то гэта зусім іншае. Там ёсць зямля, якая дазваляе падоўжыць тэрміны перасадкі. Таксама ёсць пароды дрэў, якія распускаюцца крыху пазней, — ясені ці дубы. А вось ніцыя формы дрэў, наадварот, нельга высаджваць зімой — гэта трэба рабіць толькі восенню ці вясной.

Акрамя таго, трэба не толькі саджаць дрэвы ў перыяд спакою — важна выконваць і пэўныя правілы. Гэта датычыцца пасадачных матэрыялаў, ям для пасадкі, неабходна таксама ўлічваць і колькасць галінак, памеры каранёвай сістэмы. Напрыклад, вельмі важна не загубіць каранёвую шыйку, бо менавіта на ёй знаходзіцца кропка росту расліны. Калі яе засыпаць, то дрэва загіне праз два-тры гады. Спецыяліст адзначае, што калі выконваць усе правілы і забяспечыць дрэву правільны догляд пасля пасадкі, то расліна абавязкова добра прыжывецца. І важна памятаць, што агрэсіўнымі ўмовамі для дрэваў з'яўляюцца выгул сабак і размяшчэнне каля дарог — у гэтых выпадках ім патрэбны найбольшы догляд.

— Год таму мы вырашылі палегчыць жыхарам справу і разам з Цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама запусцілі пілотны праект «Зялёны двор разам!». У рамках яго мы зрабілі памяткі, якія можна знайсці на сайце нашага прадпрыемства і на сайтах усіх раённых адміністрацый Мінска, — удакладняе Анжаліка Васілеўна. — Любы ахвотны можа зайсці на сайт і знайсці ўсю неабходную інфармацыю — як трэба саджаць дрэвы, які догляд неабходна забяспечваць. І галоўнае, дзе іх можна саджаць. Калі чалавек жадае, каб расліна была ў пэўным месцы, то гэта трэба ўзгадніць з архітэктарам мясцовай адміністрацыі, бо вельмі важна пасадзіць дрэва там, дзе ёсць такая магчымасць, — неабходна памятаць пра сеткі і будаўніцтва, каб расліну не давялося потым перасаджваць зноў.

Валерыя КІСЛАЯ

Прэв'ю: dolgoderevenskoe.bezformata.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.