Вы тут

Сітуацыя з заробкамі бюджэтнікаў — на кантролі Адміністрацыі Прэзідэнта


З першага студзеня заробкі бюджэтнікаў пачалі лічыць па-новаму, згодна з Указам № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый». Замест 27-памернай адзінай тарыфнай сеткі ўведзена 18-разрадная, зарплата цяпер складаецца з акладу, які стаў вышэйшы, стымулюючых (надбаўкі і прэмія) і кампенсавальных (даплаты) выплат. Фіксаваная частка зарплаты павінна быць на ўзроўні 50-60 %. Ва ўказе дакладна прапісана, што заработная плата ў выніку змены сістэмы не павінна быць ніжэйшай за тую, якая была ў мінулым годзе. Але ў многіх працоўных узніклі пытанні, калі яны атрымалі разліковыя лісткі за студзень. Пра тое, што сітуацыя на кантролі і ў Адміністрацыі Прэзідэнта, паведаміў яе кіраўнік Ігар Сергеенка падчас наведвання прадпрыемства «Белджы» ў Барысаве.


Ён дапусціў, што ў некаторых работнікаў зарплата за студзень можа быць крыху ніжэйшай, чым снежаньская, паколькі ў канцы года ва ўстановах бываюць дадатковыя выплаты. «З кожнай канкрэтнай сітуацыяй трэба разбірацца асобна, калі пытанні ўзнікаюць, і, адпаведна, строга патрабаваць з тых кіраўнікоў, якія гэта дапускаюць, — перадае словы кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта БелТА. — Савету Міністраў даручана ўзяць пад жорсткі кантроль арганізацыю працы, у тым ліку тлумачальную работу з насельніцтвам».

Дакладваў Ігару Сергеенку пра стан з заробкамі і міністр адукацыі. Вынік — разліковая заработная плата бягучага года і снежня аднолькавыя.

Прадстаўнікі завода звярнуліся да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта з пытаннем, ці магчыма дазволіць шматдзетным сем'ям за сродкі сямейнага капіталу набыць машыну. Такія запыты ад спажыўцоў ёсць. Некаторыя сем'і, яны звяртаюцца на прадпрыемства, адзначаюць, што маюць жыллё, але яно знаходзіцца далёка ад школ, дзіцячых садкоў. Тут уласнае аўто было б дарэчы. Ігар Сергеенка згадзіўся, што сапраўды ў сям'яў ёсць такая неабходнасць, але кожны выпадак трэба разглядаць асобна. Усё ж такі пакупка аўтамабіля — не мэтавая задача сямейнага капіталу.

Пракаментаваў Ігар Сергеенка і работу над змяненнямі ў Канстытуцыі Беларусі. Дзейнасць над новай рэдакцыяй не рэгламентавана па часе і патрабуе сур'ёзнага і ўважлівага падыходу да ўсіх пытанняў. Па словах кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, рабочай групай, у якую ўвайшлі прадстаўнікі экспертнай супольнасці, вучоныя ў галіне канстытуцыйнага права, практыкі, ажыццяўляецца збор інфармацыі, розных меркаванняў, ацэнка, выпрацоўваюцца падыходы.

Перад сустрэчай з калектывам прадпрыемства Ігара Сергеенку азнаёмілі з работай цэха зваркі, зборкі і афарбоўкі і прэзентавалі новы красовер — Geely Coolray.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.