Вы тут

Што хвалюе жыхароў Аршанскага раёна?


 

У Оршы падчас прамой лініі і асабістага прыёму памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч выслухаў больш за трыццаць грамадзян.


Фота БЕЛТА

Сярод іншых па дапамогу звярнуліся два жыхары вёскі Руміна Аршанскага раёна. Яны расказалі пра тое, што людзям няма дзе пасвіць прыватную жывёлу. Зямлю перадалі фермеру, і тутэйшыя разумеюць, што трэба дапамагаць «прадпрымальнікам ад зямлі». Але ж і іх каровам неабходны прастора, свежы корм. Паколькі пытанне актуальнае для вяскоўцаў, людзям пойдуць насустрач. Анатоль Ліневіч заверыў, што пашу людзям выдзеляць.

З аграгарадка Межава паведамілі пра даўнюю праблему жыльцоў верхняга паверха трохпавярховага шматкватэрнага дома — моцныя ападкі. Каля пяці гадоў чакаюць людзі, калі ж дах будзе адрамантаваны. Праўда, будаўнікі працавалі на гэтым аб'екце, але з прычыны нізкай якасці выкананых работ жыллё па-ранейшаму залівае. У выніку кароткія замыканні праводкі сталі нормай, былі і пажары. Тая ж заяўніца дадала і пра неабходнасць рамонту фасада дома. Анатоль Ліневіч даручыў вырашыць жыллёва-камунальную праблему.

Ад імя землякоў жанчына з вёскі Пугляі папрасіла прывесці ў парадак дарогу — участак даўжынёй каля чатырох кіламетраў. Яна запэўніла, што праблема турбуе жыхароў чатырох вёсак. Людзі баяцца, у прыватнасці, за бяспеку пры перавозцы дзяцей у навучальную ўстанову (у Пугляях садок і школу зачынілі). Па словах памочніка Прэзідэнта, мясцовая ўлада будзе каардынаваць вырашэнне пытання, і працэс будзе кантралявацца.

Жыхар Оршы прасіў паспрыяць у тым, каб яго не пазбаўлялі бацькоўскіх правоў. Пасля смерці жонкі ён піў, кадзіраваўся, але дрэнная звычка некалькі разоў перамагала... Адказныя асобы спаслаліся на тое, што ў судзе — а чарговае пасяджэнне адбудзецца ў хуткім часе — абавязкова будуць улічваць усе факты. Канешне, ніхто мэтанакіравана не плануе пазбаўляць чалавека бацькоўскага шчасця. «Усё залежыць ад вас», — сказаў заяўніку памочнік Прэзідэнта.

Састарэлая жыхарка мікрараёна Заходняе райцэнтра просіць, каб аддзяленне «Беларусбанка», размешчанае недалёка ад месца яе пражывання, працавала не раз у тыдзень, а хоць два. Прадстаўнік банка растлумачыла, што праблема ўзнікла з-за стратнасці ў рабоце. Ды і паштальёны (па дамове камерцыйнай установы з «Белпоштай») могуць і пенсію выдаць, і дапамагчы аплаціць камунальныя паслугі. Але даручэнне Анатоля Ліневіча наконт яшчэ аднаго дня работы аддзялення пастараюцца выканаць.

Падводзячы вынікі, памочнік кіраўніка дзяржавы адзначыў, што мінімум скаргаў па пытаннях ЖКГ (як у кватэрах, так і ў дамах у цэлым), добраўпарадкавання, падтрымання парадку на вуліцах сведчыць пра нармальную дзейнасць у гэтым кірунку аршанскай улады. Звяртаючы ўвагу на паўторныя звароты, ён падкрэсліў: нават калі чалавек не мае рацыі, яго праблемны сігнал не пацвердзіўся, лепш перастрахавацца і яшчэ раз даследаваць праблему, пастарацца зразумець яго логіку, пры магчымасці дапамагчы. Часам можна ўносіць карэктывы ў заканадаўства, калі сітуацыя нестандартная або мяняюцца рэаліі, акалічнасці, а законы гэтага не ўлічваюць.

Усе агучаныя пытанні будуць уважліва вывучаны і ўзяты на кантроль. Сувязь з народам — гэта не прыгожыя словы, а механізм, які павінен быць наладжаны і паспяхова функцыянаваць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».