Вы тут

Музей Вітольда Бялыніцкага-Бірулі аб'явіў конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі і прозы


Музей В. Бялыніцкага-Бірулі аб'явіў конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі і прозы «Люблю мой край». Конкурс прымеркаваны да Дня беларускай мовы і праводзіцца ў рамках Года малой радзімы.


— Такім чынам мы імкнёмся не толькі папулярызаваць сярод моладзі творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, але і прывіць любоў да роднай мовы, выхаваць мастацкі густ, пачуццё патрыятызму, — адзначыла загадчык філіяла Нацыянальнага мастацкага музея ў Магілёве «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» Святлана Строгіна.

Да ўдзелу запрашаюць навучэнцаў, а таксама творчыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Заяўнікі могуць выконваць паэтычныя або празаічныя творы, урыўкі з іх або ўрыўкі з драматургічных твораў. Галоўнае, каб працягласць выступлення не перавышала пяці хвілін. Чатыры пераможцы конкурсу атрымаюць арыгінальныя мастацкія творы ў якасці прызоў. І ўсе без выключэння будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 лютага даслаць заяўку з назвай твора беларускага аўтара на электронны адрас музея з пазнакай «конкурс». Трэба напісаць у ёй свае імя і прозвішча, а таксама імя і прозвішча свайго педагога, назву ўстановы адукацыі і тэлефон для сувязі. Вынікі будуць падведзены 21 лютага.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: minsk.edu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi партызанскiх атрадаў удзялялi вялiкую ўвагу адпачынку i вольнаму часу партызан.