Вы тут

Студэнты з БДУ згуляюць у Міжнародны суд ААН


Студэнцкія спаборніцтвы ў юрыдычным конкурсе імя Ф. Джэсапа ў Вашынгтоне (ЗША) праходзяць у фармаце гульнявога судовага працэсу, падчас якога імітуецца разгляд справы Міжнародным судом ААН, больш за 60 гадоў. Сёлета прадстаўляць Беларусь у міжнародных «спрэчках» у Вашынгтоне будуць студэнты факультэта міжнародных адносін БДУ.


Беларускія нацыянальныя раўнды па адборы на найпрэстыжнейшы студэнцкі конкурс свету па міжнародным публічным праве лічацца аднымі з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе. Нягледзячы на гульнявую форму, спаборніцтвы праходзяць у адпаведнасці з жорсткімі правіламі міжнароднай судавытворчасці на англійскай мове. Ацэньвалі выступленне эксперты з Беларусі, Расіі, ЗША, Ірака, Вялікабрытаніі, Грузіі, Казахстана, Польшчы, Украіны, Эстоніі.

Студэнты Белдзяржуніверсітэта вырашылі міжнародную спрэчку па чатырох ключавых пытаннях паміж выдуманымі дзяржавамі Адава і Расаса. Ужо ў красавіку яны пакажуць свае здольнасці ў Вашынгтоне непасрэдна на міжнародным конкурсе. Удзел у ім штогод бяруць каля 2000 студэнтаў з 550 універсітэтаў свету.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.