Вы тут

Беларусь гатова прадставіць швейцарскаму бізнесу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання


У Палацы Незалежнасці адбыліся перамовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіса.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь часам называюць усходняй Швейцарыяй. І кіраўнік нашай краіны не супраць гэтага вызначэння. Бо такі статус Швейцарыя заслужыла дзякуючы сваёй палітыцы, пастаяннаму нейтралітэту і прыстойнасці ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі. Безумоўна, ёсць пэўныя адрозненні. Беларусь — дзяржава лясная, раўнінная з вялікай колькасцю водных рэсурсаў. «У вас, што заўсёды прыцягвае людзей, вельмі шмат добрых, даступных гарналыжных курортаў. Горы вельмі ўпрыгожваюць вашу краіну. На жаль, у нас гэтага няма», — звярнуў увагу кіраўнік краіны.

Ён адзначыў, што паміж дзяржавамі былі і зараз захаваліся добрыя палітычныя стасункі. Пры такім фундаменце неабходна надаць увагу эканамічным пытанням. «Нам ёсць куды расці, асабліва ў сферы гандлёва-эканамічных адносін. Эканоміка — галоўнае. Мы гатовы (і такія прыклады ёсць) прадставіць швейцарскаму бізнесу самыя выгадныя ўмовы для інвеставання», — сказаў Прэзідэнт.

Добрым крокам у паглыбленні супрацоўніцтва стане і абмен пасольствамі. Сёння міністры Іньяцыа Касіс і Уладзімір Макей прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця пасольства Швейцарыі ў Мінску, якое з 2007 года было прадстаўлена толькі аддзяленнем.

«Ваш візіт вельмі важны, ён своечасовы. І, ўпэўнены, ён дасць штуршок паглыбленню нашага супрацоўніцтва», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Іньяцыа Касіс падзякаваў Прэзідэнту за магчымасць сустрэчы, назваўшы яе вялікім гонарам для яго краіны. Дыпламат расказаў, што падчас наведвання іншых дзяржаў у яго існуе традыцыя — перад перамовамі з палітыкамі праводзіць сустрэчу са швейцарскай дыяспарай. «Для мяне было вельмі важна даведацца пра іх адчуванні ад Беларусі, іх успрыманне Беларусі. І ўсе яны ў адзін голас высока хвалілі і ацэньвалі тое развіццё, тую дынаміку, якая назіраецца ў Беларусі», — падкрэсліў кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі.

Па яго словах, для іх народа значная пашана, калі Беларусь называюць Швейцарыяй Усходняй Еўропы: «Для нас вялікі гонар, што Швейцарыя служыць прыкладам для Беларусі. У нас сапраўды шмат агульнага: і колькасць насельніцтва падобная, і мы вельмі акружаны буйнымі суседзямі, і вялікая культурная разнастайнасць у Беларусі і ў Швейцарыі. Усё гэта дае нам магчымасць выконваць асаблівую функцыю па навядзенні мастоў».


Беларусь нямала дасягнула ў пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу

Іньяцыа Касіс адзначыў, што ў краін шмат агульных выклікаў. Яны знаходзяцца ў падобнай геапалітычнай сітуацыі — акружаны буйнымі, моцнымі суседзямі. Для Швейцарыі — гэта Германія, Францыя, Італія, для Беларусі — Расія, Польша.

«Нам трэба замацоўвацца, абараняць сваё месца ў гэтым акружэнні. І вельмі важны пункт для гэтага — развіццё дыпламатыі, пошук свайго месца на сусветнай арэне, — паведаміў кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі. — І Беларусь нямала дасягнула ў пытаннях урэгулявання украінскага крызісу».

Іньяцыа Касіс назваў гэты дзень гістарычным для беларуска-швейцарскіх адносін, бо гэта першы афіцыйны візіт члена Федэральнага дэпартамента Швейцарскай Канфедэрацыі ў Беларусь.

«Мы можам казаць пра два базавыя элементы. Гэта сам візіт — першы ў гісторыі двухбаковых адносін — і фармальнае адкрыццё Пасольства Швейцарыі ў Мінску. У сваю чаргу Беларусь таксама павышае ўзровень свайго прадстаўніцтва ў Швейцарыі. Швейцарскі бок акрэдытаваў новага пасла Беларусі», — канстатаваў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Швейцарыі.

У тэму

У мінулым годзе тавараабарот Беларусі і Швейцарыі склаў 258 мільёнаў долараў ЗША. З іх экспарт — амаль 40 мільёнаў долараў, імпарт — 218 мільёнаў. Аснову экспарта сфарміравалі пастаўкі кузавоў для аўто, вырабы з камня і мінеральных рэчываў, агародніна. Імпартаваліся часткі рухомага саставу, лекавыя сродкі і медыцынскае абсталяванне. Швейцарыя знаходзіцца ў дзясятцы краін — ключавых спажыўцоў беларускага рынку паслуг, займае пятае месца па колькасці прамых інвестыцый на чыстай аснове.

Марыя ДАДАЛКА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.