Вы тут

Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"


Прэзентацыя электроннага выдання "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…"

19 лютага ладзіцца прэзентацыя электроннага выдання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…”, прысвечанага 180-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

У гісторыі беларускага народа ёсць шмат велічных постацей, якія па праву лічацца духоўнымі арыенцірамі нацыі. Сярод іх – выдатны беларускі пісьменнік, паэт-дэмакрат, публіцыст Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч (1840–1900). Яго паэзія стала адказам для сучаснікаў на вострыя і глыбокія духоўныя пытанні. Фактычна за некалькі гадоў вершы набылі папулярнасць і сталі жыць у беларускім асяроддзі сваім жыццём. Яго творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, балгарскую, венгерскую, літоўскую, нямецкую, сербскую і іншыя мовы свету.

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” – менавіта гэтыя словы, якія ведае кожны беларус, з прадмовы да першага зборніка вершаў Ф. Багушэвіча “Dudka białaruskaja” паслужылі асновай для назвы рэсурсу.

Кожны знойдзе ў гэтым выданні тое асаблівае, што яго зацікавіць і закране: электронныя копіі першых прыжыццёвых выданняў паэта, сярод якіх “Dudka białaruskaja” 1891 і 1896 гг., вершаваны зборнік “Smyk białaruski” 1894 г.; даследаванні жыцця і творчай дзейнасці пісьменніка літаратуразнаўцаў У. Содаля, Я. Янушкевіча, Г. Кісялёва, І. Запрудскага і інш. Рэсурс дае магчымасць паглядзець на асобу Францішка Багушэвіча вачыма мастакоў, пранікнуцца ўшанаваннем яго памяці, пачытаць лісты і рукапісы самога паэта з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, убачыць фатаграфіі з фондаў Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча “Кушляны”.

Выданне будзе карысным для шырокага кола карыстальнікаў – ад школьнікаў і студэнтаў да выкладчыкаў і навукоўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй, літаратурай і культурай роднага краю.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход вольны.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/events/346991/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».