Вы тут

У Камянецкім раёне адкрылася біягазавая станцыя, якая выпрацоўвае энергію з адходаў


Цяпер будзе інакш, абяцала фірма-інвестар яшчэ на пачатку абмеркавання праекта. Дакументы былі ўзгоднены, дамовы падпісаны, і ў пачатку чэрвеня мінулага года пачалося будаўніцтва электрастанцыі побач са свінакомплексам. За паўгода ўзвялі ўсе асноўныя аб'екты, а ў студзені ажыццявілі пуска-наладачныя работы. Гэты комплекс па сутнасці складаецца з вялікіх рэзервуараў для гною, у ім працуюць тры біярэактары, газагенератар. У апошнім адбываецца анаэробнае (у бескіслародным асяродку) бражэнне арганікі пры пэўнай тэмпературы. У гэтых трох велізарных рэзервуарах з падагрэтай пры перамешванні масы выдзяляецца газ — метан. Газ паступае ў рухавік унутранага згарання, дзе і выпрацоўваецца электраэнергія, словамі, такі вось механізм. А калі патлумачыць прасцей, то электрычнасць атрымліваецца з гною, які пачалі дастаўляць сюды і са свінакомплексу, і з ферм буйной рагатай жывёлы.


Праектная магутнасць новай электрастанцыі складае 1 МВт. Прыкладны тэрмін акупнасці праекта — сем гадоў. А ўзвядзенне станцыі абышлося інвестару ў шэсць мільёнаў долараў. Рэалізавала праект літоўская кампанія Green Genіus пры падтрымцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і лакальным супрацоўніцтве з беларускімі банкамі. Гэта кампанія мае вялікі вопыт работы на рынку вытворчасці аднаўляемай энергіі. Цяпер у Беларусі яна эксплуатуе сем біягазавых электрастанцый рознай магутнасці. На Белавежскай станцыі штогод будзе выпрацоўвацца каля васьмі мільёнаў КВт чыстай электраэнергіі.

Падчас адкрыцця новага аб'екта кіраўнік біягазавага кірунку кампаніі GreenGenіus Паўлюс Бабраускас адзначыў, што новая біягазавая электрастанцыя будзе не толькі генерыраваць «зялёную» энергію, але і нейтралізуе непрыемны пах ад свінафермы, а таксама ператворыць арганічныя адходы ў вадкае ўгнаенне без паху:

Такім чынам, гэтая і іншыя біягазавыя электрастанцыі спрыяюць рэалізацыі прынцыпаў цыркулярнай эканомікі і станоўча ўплываюць на навакольнае асяроддзе, тым самым паляпшаючы якасць жыцця людзей.

Генеральны дырэктар ААТ «Белавежскі» Аляксандр ДУНЬКОВІЧ адзначыў несумненныя набыткі новага аб'екта:

— Найперш, гэта абеззаражванне гноевых сцёкаў, перапрацоўка іх у добры біягумус, які будзе вывозіцца на палі, што, у сваю чаргу азначае памяншэнне патрэбы ў мінеральных угнаеннях. Ну і важным фактарам бачыцца выпрацоўка цеплавой энергіі для вытворчасці.

Застаецца дадаць, што працаваць новая электрастанцыя будзе кругласутачна ў аўтаматычным рэжыме. Абслугоўваюць яе інжынер і чатыры аператары.

Старшыня Белавежскага сельскага Савета дэпутатаў Жанна ХІЛЮЦІЧ паведаміла карэспандэнту газеты, што мясцовыя жыхары маюць вялікае спадзяванне на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі. Белавежскі — адзін з самых прыгожых сельскіх населеных пунктаў Брэстчыны. Вопыту па яго добраўпарадкаванні і аздабленні прыязджаюць вучыцца суседзі, тут бывае нямала гасцей. І калі ў самім аграгарадку непрыемны пах адчуваецца вельмі рэдка, то навакольныя вёскі, напрыклад, Мінькавічы, часцей церпяць ад «водару» сцёкаў. Цяпер, спадзяюцца мясцовыя жыхары, яны пра гэтую нязручнасць забудуць.

Святлана ЯСКЕВІЧ, Камянецкі раён

Фота Валерыя КАРАЛЯ

Загаловак у газеце: Атрымаць электрычнасць... з адходаў

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.