Вы тут

Песню бярыце з сабой. Элегія растання


Еўдакія Лось (1929—1977) — таленавітая беларуская паэтэса. Нарадзілася на Вушаччыне, прыгожым азёрным краі, які даў краіне мноства знакамітых паэтаў і пісьменнікаў. Тут нарадзіліся класікі беларускай літаратуры Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Пятрусь Броўка, пачынальнікі новай беларускай літаратуры Арцём Вярыга-Дарэўскі, Фелікс Тапчэўскі. Еўдакія Лось скончыла філфак Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1955), Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1960). У розныя гады працавала літработнікам газеты «Звязда», адказным сакратаром часопіса «Работніца і сялянка», галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка». Аўтар паэтычных зборнікаў «Сакавік», «Палачанка», «Яснавокія мальвы», «Галінка з яблыкам», «Лірыка ліпеня» і інш.


Вершы— Еўдакія ЛОСЬ, ЯўгенКСЯНЕВІЧ,

музыка— Яўген КСЯНЕВІЧ.

1. Мы амаль што чужыя, у нас

Толькі некалькі сціплых сустрэч,

Але нават бязлітасны час

Не прагоніць ніводную прэч.

Прыпеў:

Сціплыя стрэчы,

Цёплыя стрэчы.

Сумны наш вечар

Падаў на плечы.

2. Мы ішлі па расе басанож.

Дарагіх ты мне слоў не сказаў.

Але я іх пачула усё ж —

Ты іх дрэвам усе перадаў.

Прыпеў.

3. І дубы шалясцелі ўначы

І ўздрыгвалі да каранёў...

Спачываў на дзявочым плячы

Ціхі ліст у агні прамянёў.

Пройгрыш.

Прыпеў.

4. Калі выдасца момант цяжкі,

Я іду — дзе раса, дзе масток,

І тулю да гарачай шчакі

Са знаёмага дрэва лісток...

Прыпеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?