Вы тут

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2020 пройдзе ў "Раўбічах"


Чэмпіянат Еўропы па біятлоне-2020 перанесены з Отэпя (Эстонія) у "Раўбічы". Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце Міжнароднага саюза біятланістаў, паведамляе БелТА.


Спарткомплекс пад Мінскам прыме і этап Кубка IBU. 

Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", бо з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць ўмовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі пра гатоўнасць прыняць форум.

Спартыўны дырэктар IBU Фелікс Бітэрлінг так пракаментаваў рашэнне беларускага боку прыняць ЧЕ для афіцыйнага сайта Міжнароднага саюза біятланістаў: "IBU хацеў бы падзякаваць "Раўбічам" за арганізацыю чэмпіянату Еўропы ў такія кароткія тэрміны. Паколькі неўзабаве ў Беларусі пройдзе фінал Кубка IBU, гэта рашэнне з'яўляецца найбольш правільным і эканамічна эфектыўным для спартсменаў, арганізатараў і нацыянальных федэрацый". Ён таксама адзначыў, што мерапрыемства стане добрай падрыхтоўкай для беларускага боку, паколькі ў сакавіку 2022 года "Раўбічы" будуць прымаць Кубак свету.

Першапачаткова Міжнародны саюз біятланістаў павінен быў прыняць рашэнне аб пераносе чэмпіянату Эўропы 15 лютага, але зрабіў гэта раней, паколькі прагноз надвор'я не цешыў арганізатараў спаборніцтваў у Отэпя.

Чэмпіянат Еўропы другі год запар будзе праходзіць у беларускіх "Раўбічах". Спаборніцтвы пачнуцца 26 лютага і скончацца 1 сакавіка.

Раней у Отэпя быў адменены этап Кубка свету па лыжным дваябор'і, які павінен быў прайсці з 8 па 9 лютага.

Прэв'ю: pitanie4zdravie.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.