Вы тут

Гагіеў: Правядзенне ЧЕ па біятлоне не запатрабуе дадатковых фінансаў


Правядзенне чэмпіянату Еўропы па біятлоне ў "Раўбічах" не запатрабуе дадатковых фінансавых укладанняў, распавёў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту Аляксандр Гагіеў, перадае БелТА.


"Па самых сціплых разліках, мы атрымаем у два з паловай разы больш грошай, чым сыдзе на арганізацыю чэмпіянату Еўропы. Да нас прыедуць прадстаўнікі каля 35 каманд. Гэта прыкладна 500 удзельнікаў на этап Кубка IBU, столькі ж на чэмпіянат Еўропы. Людзі плацяць за ўсё самі. Ні капейкі дадаткова з бюджэту звыш таго, што запланавана на Кубак IBU, на арганізацыю чэмпіянату Еўропы не пойдзе", - растлумачыў Аляксандр Гагіеў.

Міжнародны саюз біятланістаў павінен быў прыняць рашэнне аб пераносе чэмпіянату Эўропы 15 лютага, але зрабіў гэта раней, паколькі прагноз надвор'я не цешыў арганізатараў спаборніцтваў у эстонскім Отэпя.

Чэмпіянат Еўропы другі год запар будзе праходзіць у беларускіх "Раўбічах". Спаборніцтвы пачнуцца 26 лютага і скончацца 1 сакавіка.

Раней у Отэпя (Эстонія) быў адменены этап Кубка свету па лыжным дваябор'і, які павінен быў прайсці з 8 па 9 лютага.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.