Вы тут

У Салігорскім раёне на мужчыне пры курэнні загарэлася адзенне


13 лютага ў 15:30 выратавальнікам ад дзяжурнай медсястры паступіла паведамленне аб тым, што з дыягназам "апёкі ніжніх і верхніх канечнасцяў" шпіталізаваны мужчына, паведамілі на сайце МНС.


У ходзе высвятлення абставінаў было ўстаноўлена, што ён пражываў у самастойна збудаваным жыллі са смецця ў лясным масіве каля палігона цвёрдых камунальных адходаў вёскі Дубеі Салігорскага раёна. Са слоў пацярпелага, апёкі былі атрыманы ў выніку загарання на ім адзення. Ён быў знойдзены знаёмым, які даставіў яго да палігона, куды была выкліканая брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

У выніку агнём пашкоджаны асабістыя рэчы пацярпелага. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Прэв'ю: kubnews.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.