Вы тут

Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалагічных прэтэнзій да працы новай вытворчасці на Светлагорскім ЦКК


Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку запэўнілі ў адсутнасці экалагічных прэтэнзій да працы новай вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК, перадае БелТА.


У час наведвання прадпрыемства кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, ці вырашаны ўсе экалагічныя пытанні пры стварэнні новай вытворчасці. "Тое, што дрэнна пахне, няма?" - спытаў ён.

Старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрый Назараў запэўніў, што праблем няма. "Інакш мы б не падпісалі акт уводу (прадпрыемства. - Заўвага. БелТА)", - сказаў кіраўнік канцэрна.

Ён паведаміў, што завод уведзены ў эксплуатацыю, працуе і паступова выходзіць на праектную магутнасць. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная задача цяпер - атрыманне большага дабаўленага кошту выпускаемай прадукцыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.

Грамадства

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Летась у Мінскай вобласці адлавілі больш за пяць тысяч бадзяжных жывёл, толькі 203 з іх знайшлі свой дом. Толькі ўявіце сабе, як лічбы адлову павялічваюцца ў маштабах усёй краіны!