Вы тут

У МНС запускаюць новы праект - “Энцыклапедыя бяспекі”


Пра яго паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.


Што рабіць, калі пачаўся пажар, як аказаць першую дапамогу, як паводзіць сябе, калі нападае сабака, - знайсці адказы на гэтыя і іншыя пытанні дапаможа новы праект МНС “Энцыклапедыя бяспекі”.

Гэта цыкл відэаролікаў, які дапаможа як дарослым, так і дзецям нагадаць правілы бяспекі. У відэа падрабязна разабраны не толькі сітуацыі, у якіх можа апынуцца чалавек, але і паказаны алгарытм правільных дзеянняў. Менш, чым за 10 хвілін гледачы ўбачаць усё, што здольна дапамагчы выстаяць у любой надзвычайнай сітуацыі.

Паколькі ніхто не застрахаваны ад агню на сто працэнтаў, першы выпуск “Энцыклапедыі бяспекі” закране, мабыць, адну з самых актуальных праблем -- пажар у кватэры. З выпуску гледачы даведаюцеся, што рабіць і як можна перамагчы вогненную стыхію ўласнымі сіламі.

За новымі выпускамі "Энцыклапедыі бяспекі” можна сачыць на афіцыйным сайце МНС, а таксама ў сацыяльных сетках.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.