Вы тут

Патрэбна глыбіня перапрацоўкі цэлюлозы. Нам трэба з яе рабіць адпаведныя ўпаковачныя матэрыялы, мяшкі - Лукашэнка


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе новы завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе Светлагорскага ЦКК на новы этап у развіцці. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы вытворчасць, перадае БелТА.


"Патрэбна глыбіня перапрацоўкі цэлюлозы. Нам трэба з яе рабіць адпаведныя ўпаковачныя матэрыялы, мяшкі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб пастаўленай задачы па максімальным адыходзе ад выкарыстання поліэтылену, які шкодзіць экалогіі: "Таму трэба ад гэтага адыходзіць. Трэба ўсё запакоўваць - булкі, піражкі і іншае - у паперу. У нас гэтага дабра хапае. Але з гэтай цэлюлозы, значыць, трэба стварыць такую ўпакоўку і іншыя матэрыялы".

Прэзідэнт паведаміў аб прынятым рашэнні не пазней за бягучы год пабудаваць побач з заводам цэх, купіць неабходнае абсталяванне. "Яно не таннае. Напэўна, 80 млн еўра будзе каштаваць. Але мы пойдзем на гэтыя траты. Паставім машыну і будзем перапрацоўваць тут цэлюлозу. І такім чынам з 400 тыс.т, якія вы вырабіце, 300-350 тыс.т мы перапрацуем тут на месцы і паставім сваім прадпрыемствам. На экспарт застанецца 50 тыс.т", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Другім напрамкам, які таксама не варта адкладаць, Аляксандр Лукашэнка назваў вытворчасць віскознай цэлюлозы. "Вы на гэтым прадпрыемстве гэта можаце зрабіць. Патрэбна асіна, вольха, якія ў нас сёння няма куды дзяваць, прападаюць. І таму нам трэба паскорыцца. Мы яе тут перапрацуем", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што віскозная цэлюлоза будзе запатрабавана тут жа, на суседнім прадпрыемстве ў Светлагорску. Цяпер гэта сыравіна закупляецца па імпарце.

"Інакш кажучы ўсё, што вы тут вырабляеце сёння, вы вырабляеце за добрыя грошы. Гэта нармальна. Вам трэба вяртаць крэдыт, які вы ўзялі, разлічвацца з бюджэтам", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць глыбокай перапрацоўкі сыравіны і атрымання высокаліквіднай гатовай прадукцыі. "Гэта зусім іншы ўзровень нашай краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?