Вы тут

Монаспектакль Глеба Кудрашова


“Малюся той, якая стала Украінай” — монаспектакль пад такой назвай прайшоў у плыні Міжнароднага сімпозіума літаратараў “Пісьменнік і час”


Глеб Кудрашоў. Фота Кастуся ДРОБАВА

Зладжаны ён быў у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. І хоць гучаў на ўкраінскай мове, ды зразумелым быў не толькі прадстаўнікам украінскай дыяспары. Аўтар літаратурна-музычнай дзеі — наш супляменнік, украінскі вучоны й даследчык Глеб Кудрашоў. Спектакль пастаўлены паводле яго кнігі “Любове ніжна моя, не відлітай... Публіцистичні нариси, статті, діалоги та спогади про Раїсу Кириченко”. Выданне прэзентавалася на кніжнай выставе-кірмашы летась. На гэты раз Глеб Кудрашоў, акрамя кнігі, паказаў гледачам унікальныя відэакадры з асабістага архіва, сам выканаў украінскія песні з рэпертуару Раісы Кірычэнкі, узнёсла чытаў украінскую паэзію.

Глеб калісьці сам спяваў у хоры й не раз асабіста сустракаўся з народнай артысткай Украіны. А таму сёння з вялікай цікавасцю даследуе яе жыццё й творчасць. Літаратар называе Раісу Кірычэнку сваім духоўным настаўнікам. Раіса Апанасаўна пры жыцці неаднаразова наведвала Беларусь, прымала ўдзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Захаваліся запісы беларускіх народных песень у выкананні спявачкі. Монаспектакль Глеба Кудрашова адбыўся пры падтрымцы Мінінфармацыі Беларусі, Амбасады Украіны ў Беларусі і Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Палітру беларуска-ўкраінскіх літаратурных і кніжных сувязяў у РЦНК адлюстроўвала й выстава выданняў на ўкраінскай мове, з якой можна было пазнаёміцца перад монаспектаклем.

Афіша монаспектакля

Нагадаем, што праграму сімпозіума літаратараў сёлета вызначала наступнае выказванне: “Пісьменнік і час: літаратура як частка культурнага дыялогу”. Да дыялогу ж былі запрошаны празаікі, паэты, публіцысты, літаратуразнаўцы, перакладчыкі з 29 краін: Азербайджана, Балгарыі, Беларусі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Грузіі, Італіі, Індыі, Іспаніі, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Мальты, Манголіі, Палесціны, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Францыі.

Ганна Лагун

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».